viasna on patreon

У судзе над непаўнагадовым Прохаравым апыталі пацярпелага Блаху Дапоўнена

2021 2021-02-02T11:08:31+0300 2021-02-02T17:24:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/proharau-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Жлобіне працягваецца крымінальны працэс супраць 17-гадовага Віталя Прохарава. Яго вінавацяць у арганізацыі або актыўным ўдзеле 10 жніўня ў Жлобіне ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), а таксама ў гвалце ў дачыненні да супрацоўніка МУС (арт. 364 КК РБ).

Справу разглядае суддзя Ірына Прадун, пракурор – Аношка.

10 жніўня Віталь Прохараў быў затрыманы амапаўцамі і, па ягоных словах быў моцна збіты. Пасля яго адпусцілі дадому і неўзабаве абвінавацілі ў парушэнні артыкула 23.34 КаАП РБ і аштрафавалі.

Непасрэдна па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства Прохарава затрымалі 26 жніўня, аднак паколькі ён быў непаўнагадовы вызвалілі з-пад варты 30 жніўня. 

Айчым Віталя распавёў журналістам, што Віталя пры затрыманні павалілі на зямлю, збілі, прывезлі ў пастарунак, завялі ў нейкі склеп, прывязалі да крэсла.

"Два гадзіны здзекаваліся над ім. Вучылі яго жыць, абражалі, казалі, што пасадзяць на тысячу гадоў. Прывязаны, ён атрымаў з кулака ў вока. Уся спіна ў слядах ад дубінак, ногі у ранах, падбітае вока, шышкі на галаве, гематомы па ўсім целе. На абедзве нагі кульгае".

"Папіярыўся ў інстаграме" і патрапіў пад артыкул. У Жлобіне судзяць непаўнагадовага

У абвінавачванні пракурор адзначыў, што 10 жніўня Прохараў шпурлянуў не менш 1 камяня ў аўтазак, чым прычыніў матэрыяльную шкоду аўтамабілю (820 рублёў), паведамляе тэлеграм-канал “Гомельскай Вясны”.

2 лютага ў судзе апыталі пацярпелага Аляксея Блаху, першага намесніка камандзіра батальёна в/ч 5525. Ён паведаміў, што 30 чалавек асабовага складу прыбылі з Рагачова ў Жлобін для ўзмацнення Жлобінскага РАУС. Іх задача - здзейсніць зачыстку плошчы Пераможцаў каля райвыканкама. Пасля паехалі да ДК Металургаў. Там у іх паляцелі камяні і бутэлькі.

З натоўпу ў 30-35 чалавек кідалі камяні. Пацярпеў толькі транспартны сродак. Яму разбілі лабавое шкло, пашкодзілі афарбоўку месцамі.

Адвакат запытаўся, ці бачна было на стаянцы, ці можна было разгледзець твары кідаўшых?

Сведка: Стаянка падсвечвалася, было дастаткова светла, на твары я не глядзеў.
Маці Прохарава запыталася: Ці пацярпеў хоць адзін міліцыянт?
Сведка: Не, ніхто, толькі аўтамабіль.

Далей у судзе вывучаюцца пісьмовыя матэрыялы справы.

Вынікі экспертызы адной палімернай бутэлькі і 30 камянёў нічога не далі. Ніякіх адбіткаў пальцаў не знайшлі.

Камеры з магазіна "Суседзі" і з нейкага ЖЭУ інтарэса не прадстаўляюць, бо не зусім тычыцца дадзеных падзей.

 Пасля перапынку не прадставілася магчымым дапытаць праз сувязь яшчэ аднаго сведку па тэхнічных прычынах. Пракурор хадайнічае, каб перанесці слуханне па іншы дзень, бо сёння не атрымаецца забяспечыць сувязь.

Наступнае судовае пасяджэнне прызначанае на 8 лютага. Пачатак у 16 гадзін.

Будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства