Студэнта Арцёма Вінакурава асудзілі да трох гадоў "хіміі"

2021 2021-01-29T12:11:15+0300 2021-01-31T17:00:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vinakurau_90.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Вінакураў у судзе. Фота: dev.by

Арцём Вінакураў у судзе. Фота: dev.by

29 студзеня суд Савецкага раёна вынес прысуд 21-гадоваму палітзняволенаму студэнту БДУІР Арцёму Вінакураву. Яго прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 342 КК і асудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу "хіміі". Менавіта такое пакаранне запрашваў пракурор. Арцёма вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Арцём Вінакураў — студэнт 3 курса факультэта камп'ютэрных сістэм і сетак БДУІР. Паводле звестак МУС, 26 кастрычніка ён разам з іншымі навучэнцамі зайшоў у аўдыторыю, дзе праходзіў занятак, і пачаў заклікаць да страйку. Пасля таго, як дэкан факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання Леанід Шылін зрабіў заўвагу студэнтам і папрасіў іх выйсці з аўдыторыі "у яго адрас пасыпаліся абразы і пагрозы". Арцём быў затрыманы раніцай 27 кастрычніка, супраць яго была распачатая крымінальная справа аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (артыкул 342 Крымінальнага кодэкса).

Арцём Вінакураў пасля вызвалення
Арцём Вінакураў пасля вызвалення

Трэцяга снежня Арцём быў прызнаны праваабаронцамі палітычным зняволеным. Да суда Арцём утрымліваўся ў СІЗА ў Жодзіна.

Сваю віну Вінакураў прызнаў у поўным аб'ёме. Інтарэсы хлопца абараняюць адвакаты Андрэй Балмакоў і Андрэй Доўнар.

У апошнім слове Арцём Вінакураў віну прызнаў, папрасіў прабачэньня перад бацькамі, выкладчыкамі, студэнтамі.

«Віну прызнаю. Разумею, што мае дзеяньні ўскладнілі жыццё мне, маім бацькам, прымусілі іх хвалявацца, перажываць. Прыношу прабачэньні бацькам. Хачу прынесці прабачэнні таксама выкладчыкам і студэнтам — калі я перашкодзіў правядзенню заняткаў ці іх пакрыўдзіў. За 3 месяцы пад вартай я шмат што зразумеў і ўсвядоміў. Хацеў бы вярнуцца ва ўнівэрсітэт, працягнуць вучобу, бо навучанне там цікавае і выкладчыкі даюць актуальныя і карысныя веды. Прашу даць шанец», — казаў у апошнім слове Арцём Вінакураў

Па справе студэнта ў судзе дапыталі 23 сведкі і палітвязня

Справу разглядае суддзя Марына Фёдарава. "Вясна" з дапамогай валанцёраў адсочвае гэты судовы працэс.

"Навучальны працэс быў сарваны як мінімум на 10 хвілін"

У Мінску судзяць студэнта за заклікі да страйку

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства