Жлобін: па справе Каханоўскага і Гопты праходзіць допыт сведкаў Дапоўнена

2021 2021-01-28T13:46:14+0300 2021-01-28T19:48:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kahanouski-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Каханоўскі ў судзе

Яўген Каханоўскі ў судзе

Разгляд крымінальнай справы жлобінскіх юнакоў Яўгена Каханоўскага і Дзмітрыя Гопты працягваецца 28 студзеня у судзе Жлобінскага раёна.

 Абодвух вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядае суддзя Ірына Прадун. Дзяржабвінаваўца – пракурор Аношка.

На ўчорашнім пасяджэнні было праведзенае судовае следства, дапытаныя абвінавачаныя.

Сёння суд апытваў сведак па справе. Практычна ўсе яны засведчылі, што ў дні масавых мітынгаў 9 і 10 жніўня 2020 года Дзмітрыя Гопты сярод мітынгоўцаў яны не бачылі.

Адзін сказаў, што быццам бы бакавым позіркам заўважыў яго ў натоўпе. Ці кідаў ён камяні, яны не бачылі.

У той час пра Яўгена Каханоўскага паведамілі, што той кідаў, як мінімум, два разы камяні.

Адзін сведка ў суд не з’явіўся. Зараз ён знаходзіцца ў псіхіятрычнай клініцы на лекаванні.

Адвакат Каханоўскага С. Красноў сказаў, што калі паспеюць сёння перадаць даведку з клінікі, што сведка неадэкватны, то яго паказанні будуць выключаныя са справы і яго не будуць дапытваць. Калі не будзе даведкі, то

прыйдзецца чакаць, калі хлопец выйдзе з лякарні.

Пасля абеду суд прыступіць да вывучэння матэрыялаў справы.

Суддзя Ірына Прадун зачытвае паказанні апошняга сведкі - Сівянкова, які зараз праходзіць стацыянарную судова-псіхіатрычную экспертызу.

Далей былі агучаныя характарыстыкі, дыягназы - абодва маюць псіхічныя адхіленні, а Гопта і адхіленні ў развіцці, пазнаеміліся са скрынамі фотаздымкаў.

Адвакат Каханоўскага выказаў пратэст суддзі, калі яна пачала чапляцца ў здзеклівай форме да Каханоўскага за тату на ягоным твары. Сказала, чаму ён зрабіў тату на замежнай мове, а не на рускай ці беларускай? І адказала за Яўгена - відаць, таму, што, каб ведаў напісанае, то яму б стала сорамна. Адвакат сказаў, што тату пераводзіцца адным словам "адвалі" і гэта зусім не той змест, пра які кажа суддзя.

Судовае пасяджэнне працягнецца  5 лютага. Пачатак у 10:00.

“Знаходзіліся ў натоўпе, крычалі, шпурлялі ў міліцэйскі транспарт камяні”. Чарговы суд у Жлобіне

“Знаходзіліся ў натоўпе, свісцелі, крычалі лозунгі, шпурлянулі ў міліцэйскую газэль і МАЗ з вайскоўцамі некалькі камянёў”. Нанеслі шкоду аўтамабілям на суму 320 і 840 рублёў”. - агучвае абвінавачванне пракурор Аношка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства