Магілёўца судзяць за абразу супрацоўніка ДАІ

2021 2021-01-27T08:37:23+0300 2021-01-27T08:41:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mitenkou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Міцянкоў. Фота Уладзіміра Лапцэвіча, mogilev.online

Ігар Міцянкоў. Фота Уладзіміра Лапцэвіча, mogilev.online

У Ленінскім судзе Магілёва за абразу супрацоўніка ДАІ судзяць 31-гадовага мясцовага жыхара Ігара Міцянкова.

Абвінавачанаму пагражае да трох гадоў абмежавання волі. Акрамя таго, міліцыянт праз суд намагаецца спагнаць з яго 1000 рублёў маральнай шкоды.

Працэс вядзе суддзя Таццяна Касцюк.

Калі восенню 2020 года многіх аўтамабілістаў штрафавалі за падачу гукавых сігналаў у падтрымку мірных пратэстантаў, якія выступалі супраць вынікаў выбараў, многія  вельмі негатыўна ўспрымалі такія пакаранні. У сацыяльнай сетцы "ВКонтаке", у групе "Народны кантроль" у верасні з'явіўся артыкул пра гэта, прычым адным з такіх супрацоўнікаў міліцыі, якія штрафавалі за сігналы, быў названы старшы інспектар ДАІ Аляксандр Кіркалаў. Шэраг карыстальнікаў выказвалі сваё стаўленне, пакідаючы каментары да дадзенага артыкула, прычым некаторыя з іх, як у Ігара Міцянкова, насілі абразлівы характар, у якіх выкарыстоўвалася ненарматыўная лексіка. 

Супраць Ігара Міцянкова ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Першае судовае паседжанне адбылося яшчэ 31 снежня 2020 года.

Падрабязнасці з учорашняга судовага пасяджэння паведамляе Радыё Свабода.

«Быў на эмоцыях ад абстаноўкі, што тварылася ў краіне»

Ігару Міцянкову інкрымінуюць публічную абразу прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў. Сваю віну Міцянкоў прызнаў, раскаяўся і гатовы выбачыцца перад міліцыянтам, які прызнаны пацярпелым. Абвінавачаны пад падпіскай аб нявыездзе. У яго малалетняе дзіця.

26 студзеня жонка Міцянкова, выступаючы сведкай на працэсе, адзначыла: муж патлумачыў ёй учынак тым, што «быў на эмоцыях ад абстаноўкі, якая тварылася ў краіне, калі штрафавалі шмат людзей, якія проста сігналілі і выходзілі на вуліцу».

На судзе Кіркалаў запытаў у жонкі падсуднага, ці ўжываў той спіртныя напоі, калі выкладаў камэнтар. Пачуўшы адмоўны адказ, прамовіў: «Проста на эмоцыях напісаў такія сур’ёзныя абразы».

«Утрымліваецца нэгатыўная ацэнка» міліцыянта

На публікацыю і камэнтары да яе звярнулі ўвагу ва ўпраўленні супрацьдзеяння кіберзлачыннасці. Пра гэта паінфармавалі самога Кіркалава, які звярнуўся ў службу ўласнай бяспекі міліцыі з заявай аб прыцягненні «неўстаноўленых асобаў да крымінальнай адказнасці за размяшчэнне каментара зняважлівага зместу».

Судова-лінгвістычная экспертыза ўстанавіла, што ў ягоным допісе «утрымліваецца нэгатыўная ацэнка Кіркалава».

Сам пост ужо выдалены. Міцянкоў часткова прызнаў патрабаванні пацярпелага. Ён гатовы пагадзіцца з выплатай маральнай шкоды ў суме 500 рублёў.

Дзяржаўная абвінаваўца настаяла, каб на наступным пасяджэнні выступіў спецыяліст, які праводзіў лінгвістычную экспертызу камэнтара Міцянкова. Пацярпелы выступіў супраць, бо, на ягоную думку, прапанова пракурора зацягвае працэс.

Наступнае пасяджэнне прызначанае на 29 студзеня.

Мужчыну асудзілі на два гады "хатняй хіміі" за абразу ў тэлеграм-чаце Чамаданавай

Суд Цэнтральнага раёна Мінска 26 студзеня асудзіў 43-гадовага Дзмітрыя Ушацкага да двух гадоў "хатняй хіміі" паводле артыкула 369 Крымінальнага кодэкса за абразу ў тэлеграм-чаце прэс-сакратаркі Міністэрства ўнутраных справаў Вольгі Чамаданавай.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства