Затрыманні і крымінальныя справы ў Жлобіне: хроніка пераследу 26 і 27 студзеня Дапоўнена

2021 2021-01-27T23:30:00+0300 2021-01-28T12:17:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/photo_2021-01-25-18.48.59.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 і 27 студзеня праваабаронцы "Вясны" працягваюць сачыць за палітычным пераследам у Беларусі: затрыманні, вобшукі і іншыя формы ціску на грамадзянаў за іх актыўную грамадзянскую пазіцыю і незадаволеннасць дзеяннямі ўладаў.  

Калі вас ці вашых блізкіх затрымалі, паведамляйце нам праз тэлеграм-бот @viasna_bot ці на гарачую лінію:

  • +375 44 734 45 51
  • +375 29 835 94 49
  • Тэлеграм @ViasnaSOS, @SOSViasna

Пераслед 27 студзеня

Як паведамляе "Бінколь", у Брэсце фінансавая міліцыя прыйшла з аглядам у культурную прастору КХ. Перад гэтым інспектары Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржкантролю ўжо былі дома і правялі агляд у кіраўніка прасторы Аксаны Гайко. Агляд звязаны з праверкай па нявыплаце падаткаў. Пасля агляду ў КХ канфіскавалі некалькі тэчак з дакументамі і ноўтбук, тэлефоны не забралі. З кватэры Аксаны Гайко не канфіскавалі нічога. Увечары яе павезлі на допыт у ДФР, але адпусцілі. Заўтра з раніцы яе зноў выклікаюць у Дэпартамент фінансавых расследаванняў КДК.


Як паведамілі праваабаронцам "Вясны", у Навагрудку адбыўся вобшук у Жанны Баброўскай. На якой падставе — высвятляецца.


Сёння быў затрыманы за сцяг на акне і асуджаны на 10 сутак Аляксей Краснагір. Яго справу па ч.1 арт. 23.34 КаАП разглядаў суддзя Мінскага раённага суда Колабаў.

У Мінску быў затрыманы Дзяніс Мезенко. Яго адразу асудзілі ва РУУС Ленінскага раёна па скайпе на 14 сутак. Пасля гэтага яго даставілі ў ЦІП на Акрэсціна.

Таксама ў Мінску "за блакіроўку дарог" затрымалі Юлію Якубовіч і даставілі ў Цэнтральны РУУС.


Каля 22:40 у Сухарава на вуліцы Шаранговіча затрымалі ўдзельнікаў дваровага маршу. Іх даставілі ў Фрунзенскае РУУС. Спіс затрыманых:

  1. Харытон Аляксандра
  2. Малец Ірына
  3. Нікіціна Данута
  4. Нікіцін Дзмітрый
  5. Нічыпарук Алена

Як піша "Наша Ніва", у пасёлку Ждановічы Мінскага раёна затрымалі дзвюх жанчын. Яны прыйшлі адмываць фарбу з замаляванай на днях выявы Паўла Латушкі на будынку электрашчытавой, а там іх чакала засада. Адна з затрыманых — валанцёрка Вольга Залатарь.


Па інфармацыі "Белсат", учора каля 22:00 на акцыі ў віцебскім раёне ДСК затрымалі шасцярых чалавек. Сярод іх — чатыры жанчыны і два мужчыны. Усе змешчаныя ў ІЧУ і чакаюць суда.

Спіс затрыманых:

  1. Ізофатаў Юрый
  2. Скакун Святлана
  3. Скрыпец Ніна
  4. Куліева Ганна
  5. Рубін Алег
  6. Алёна Жыхарская
  7. Кулакоў Андрэй
  8. Санько Аляксей
  9. Міхееў Юрый
  10. Карняенка Дзмітрый

Пераслед 26 студзеня

26 студзеня ў Жлобіне на допыт у Следчы камітэт выклікалі Іллю Патрушава, Віктара Шмігельскага і Андрэя Шаўчука. Апошні на волю так і не выйшаў. Допыт тычыўся падзеяў 9 жніўня ў Жлобіне. Іх падазраюць у супраціве на акцыі пратэсту супрацоўнікамі міліцыі і кіданні камянёў у іх. Па фактах гэтага ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 1 арт. 342 і 364 Крымінальнага кодэкса. Шаўчук віну не прызнаў, сказаў, што ён ні ў чым не вінаваты — яго змясцілі ў гомельскае СІЗА.


У Брэсце раніцай да выдаўца і дырэктара часопіса "Бінокль" (гэта два розных чалавека) прыйшла міліцыя дадому, каб "правесці агляд", піша само выданне. Паводле папярэдняй інфармацыі, агляды ў кватэрах праводзілі ў рамках праверкі за нявыплату падаткаў у асабліва буйным памеры. У выніку забралі тэхніку, тэлефоны з дому ў выдаўца. Далей паехалі ў офіс, забіраюць усе дакументы з фірмы жонкі выдаўца. Дырэктар бінокля з'ехала ў ДФР "на апытанне". Як скончаць у офісе, выдавец з мужам паедуць таксама туды ж. 


Паведамляюць, што затрымалі жонку ўладальніка патрыятычнай крамы «Мой Модны Кут» Алену Есіпёнак. Учора ў краму прыходзілі супрацоўнікі МНС з праверкай, знайшлі шмат парушэнняў. Крама вядомая сваім багатым асартыментам рэчаў з нацыянальнай сімволікай. Уладальнік крамы Валерый Есіпёнак распавёў "Нашай Ніве" пра затрыманне жонкі:

"Людзі, якія былі ў гандлёвым цэнтры расказалі, што Алена пыталася ў тых, хто яе затрымліваў: “За што вы мяне забіраеце?” Адказалі, што нібыта за продаж незарэгістраванай сімволікі. Яе павезлі ў Савецкі РУУС".


Сёння прэс-сакратарка МУС афіцыйна паведаміла, у чым падазраецца раней затрыманы Максім Вінярскі. На актывіста “Еўрапейскай Беларусі” распачалі крымінальную справу аб масавых беспарадках па арт. 293 Крымінальнага кодэкса.

“Мужчына праславіўся як агітатар “партыі”, які заклікаў уступаць у яе шэрагі. Ён жа — расклейшчык “опаўскіх” улётак і пастаянны ўдзельнік пратэстаў”, — так апісвае затрыманага @pressmvd.

Паведамляецца, што падчас вобшуку ў кватэры Вінярскага супрацоўнікі ГУБАЗіК канфіскавалі кампутарную тэхніку, тэлефоны, БЧБ-сімволіку, налепкі і балончыкі з аэразольнай фарбай.

Інфармацыя дапаўняецца.


Дзе і як шукаць затрыманых у Мінску?

Сабралі інфармацыю аб тым, куды можна звяртацца, каб даведацца, дзе знаходзіцца затрыманы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства