viasna on patreon

У Мінску судзяць за спалены дзяржаўны сцяг Дапоўнена

2021 2021-01-26T13:58:39+0300 2021-01-27T09:06:17+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kopach-bibik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
А Бібік і М. Копач у судзе.

А Бібік і М. Копач у судзе.

У судзе Першамайскага раёна Мінска 26 студзеня працягваўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да маладых жыхароў Мінска Ангеліны Бібік і Мацвея Копача. Іх вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: арт. 370 (Здзек над дзяржаўнымі сімваламі) і ч. 2 арт 339 (Хуліганства, здзейсненае групай асоб).

Справу разглядае суддзя Таццяна Ліннік, дзяржаўны абвінаваўца – пракурор Худаешка.

Як устаноўлена следствам, абвінавачаныя - маладыя хлопец і дзяўчына 7 лістапада 2020 года ўначы сарвалі разам з флагштокам на вуліцы Куйбышава дзяржаўны сцяг. Затым сталі яго таптаць нагамі, пляваць на яго,а на завяршэнне падпалілі сцяг з дапамогай гаручай вадкасці. Гэтыя дзеянні здымаліся на мабільныя тэлефоны.

Была нанесеная матэрыяльная шкода ЖРЭА Савецкага раёна г. Мінска. Абвінавачаныя выплацілі яе па 39 рублёў 78 капеек кожны.

Падчас допыту віну прызналі часткова па арт 370 і адмаўляюць ч.2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу.

Міліцыя неўзабаве затрымала аднаго з падазраваных. Ім аказаўся 18-гадовы беспрацоўны, які патлумачыў свой учынак станам алкагольнага ап'янення.

Адвакаты выказалі пратэст супраць абвяшчэння ў судзе допытаў сведак, якія былі раней у статусе падазраваных  - непаўнагадовай Карыны Аляксандравай і Уладзіслава Свігача. Менавіта Свігач і здымаў сцяг у тую ноч.

Хадайніцтва суддзя адхіліла.

Пад час судовага следства былі агучныя матэрыялы допыту трох сведак. Прычым паказанні Аляксандравай, калі яна была падазраваная і пазнейшыя, ужо статусе сведкі, маюць шмат супярэчнасцяў.

Пракурор пытаецца ў сведкі Свігача, якую мэту пераследвалі, калі здымалі дзяржаўны сцяг?

 - Ніякай, проста так. Затым сцяг перадаў Аляксандравай.

Сведка Свігач не памятае, ці тлумачылі яму правы, ці далі магчымасць азнаёміцца з пратаколам допыту, калі ён быў у статусе падазраванага, ці падпісваў ён пратакол.

Суддзя зачытвае пратакол агляду тэлефона Huawei, перапіску сведкі ў чатах з Бібік, дзе маюцца словы пра відэа падпалу сцяга, абмеркаванне здарэння.

У другой палове дня у судзе былі дапытаныя абвінавачаныя, вывучаліся матэрыялы справы.

Наступнае судовае пасяджэнне прызначанае на 14-30 2 лютага.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства