Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2021 2021-01-19T15:48:30+0300 2021-01-19T16:55:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 19 студзеня:

Хроніка: Праваабаронцы “Вясны” пад пераследам: у Гомелі у межах крымінальнай справы затрыманы Леанід Судаленка, а ў Маладзечна за распаўсюд незарэгістраваных выданняў спрабуюць прыцягнуць Алеся Капуцкага — за тое, што той раздаваў Усеагульную Дэкларацыю правоў чалавека. Судовы канвеер па адміністрацыйных справах працягвае караць людзей за “пікетаванні”, а Міжнародная Федэрацыя Хакея вырашыла не праводзіць Чэмпіянат свету ў Беларусі

Крымінальны пераслед: Хроніка судоў і прысудаў па крымінальных справах за мінулы тыдзень: Выпадкова зламаў дрэўка — а асудзілі за надругальніцтва над дзяржаўным сцягам; пры затрыманні збілі — а асудзілі за тое, што ўпаў на нагу супрацоўніку ДАІ. Таксама — пра жорсткі прысуд актывісту Вітольду Ашурку, якога судзілі ў закрытым рэжыме дзеля "бяспекі сведак".

Па-за межамі: Раней Беларускі Дом у Варшаве займаўся больш культурніцкімі праектамі, але з пачаткам прэзідэнцкіх выбараў сваю ўвагу Дом скіраваў на дапамогу тым, хто з’ехаў з Беларусі з-за рэпрэсій. З якімі цяжкасцямі сутыкаецца Беларускі Дом? Чаму не кожны можа атрымаць дапамогу? Што азначае — быць рэпрэсаваным?

Акрамя гэтага, у рубрыцы пачуем гісторыю гарадзенца, які удзельнічаў у мітынгах, але неўзабаве на яго пачаў ціснуць ДФР. Яго сям’я з’ехала з Беларусі — а па дапамогу звярнулася ў Беларускі Дом.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні TryNići, Мужчынскі хор "Унія", Ілля Сільчукоў і IOWA.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства