Прыпынена недзяржаўная газета "Вечерний Столин".

2004 2004-02-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11-га лютага заснавальнік і рэдактар недзяржаўнай газеты "Вечерний Столин" Аляксандр Ігнацюк атрымаў па пошце папярэджанне і загад аб прыпыненні гэтага выдання на тры месяцы. Абодва дакументы падпісаны міністрам інфармацыі Уладзімірам Русакевічам. На думку міністра, выданне груба парушала дзейнае заканадаўства: у прыватнасці, артыкулы 30 і 11 Закона аб друку і некалькі пастановаў Савета Міністраў.

Газету звінавачваюць у тым, што ў нумарах 42 і 44 за 2003 г. "рэкламныя матэрыялы перавышаюць 30% аб'ёму нумароў", хаця "газета не зарэгістравана ў якасці спецыялізаванага сродка масавай інфармацыі для паведамленняў і матэрыялаў рэкламнага характару".

Другая прэтэнзія да газеты тычыцца змены яе тэматыкі і мовы без пісьмовага інфармавання рэгіструючага органа. (У папярэджанні гаворыцца, што выданне змяніла тэматыку "з вытворча-практычнай і для вольнага часу на масава-палітычную", а замест рускай і беларускай моваў перайшло на рускую, не паведаміўшы пра гэта ў месячны тэрмін Міністэрству інфармацыі).

На падставе гэтага міністр Русакевіч 5-га лютага вынес газеце папярэджанне, а 6-га лютага падпісаў загад аб яе прыпыненні на 3 месяцы.

Нагадаем: у мінулым годзе (26-га лютага 2003 г.) выпуск газеты "Вечерний Столин" ужо прыпыняўся на тры месяцы па загадзе міністра інфармацыі М. Падгайнага пасля таго, як газеце было вынесена 2 папярэджанні за парушэнне арт. 5 Закона аб друку. Аднак з 28-га красавіка выхад газеты быў адноўлены: міністр інфармацыі задаволіў заяву А. Ігнацюка аб зняцці з газеты карных санкцыяў з прычыны цяжкога фінансавага становішча выдання.

Нагадаем таксама, што ў канцы мінулага года (26 снежня) суд Столінскага раёна прызнаў заснавальніка газеты "Вечерний Столин" Аляксандра Ігнацюка вінаватым у парушэнні арт. 369 КК РБ - "знявага прадстаўніка ўлады" - і абавязала яго выплаціць былому старшыню райвыканкаму Уладзіміру Пашкевічу грашовую суму ў памеры 30 базавых велічыняў.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international