Палітвязня Мядзведскага асудзілі на тры гады "хіміі" і вызвалілі ў залі суда

2021 2021-01-15T15:10:00+0300 2021-01-15T15:10:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/miadzvedsky_prisud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Мядзведскі

Арцём Мядзведскі

У судзе Ленінскага раёна Мінска ў 15 студзеня суддзя Таццяна Шоцік агучыла прысуд па крымінальнай справе палітычнага вязня Арцёма Мядзведскага, якога  абвінавацілі ў здзяйсненні дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). Мядзведскага прызналі вінаватым па гэтым артыкуле і прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія"). Менавіта столькі і прасіў на папярэднім пасяджэнні пракурор. 

Таксама суддзя пастанавіла залічыць у тэрмін пакарання яго знаходжанне пад вартай з 19 кастрычніка па 15 студзеня ў суадносінах "адзін дзень пад вартай за два дні абмежавання волі". Арцёма Мядзведскага вызвалілі ў залі суда пад падпіску аб нявыездзе. 

Акрамя таго суддзя вынесла прыватнае вызначэнне на адрас кіраўніцтва "Бургер Сіці", дзе працуе Мядзведскі, у якім просіць арганізаваць прафілактычную працу аб недапушчальнасці здзяйснення злачынстваў.

Арцём Мядзведскі быў затрыманы 19 кастрычніка. Спачатку яму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 КК РБ (удзел у масавых беспарадках), затым справу перакваліфікавалі на групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ). Арцёма абвінавацілі ў тым, што ён ўвечары 10 жніўня ўдзельнічаў у акцыі пратэсту каля ст. м. Пушкінская, выкаціў на дарогу камень, што прывяло да блакавання праезнай часткі.

Храналогія судоў над Арцёмам Мядзведскім:

Выкаціў валун на дарогу. У Мінску пачалі судзіць палітвязня Арцёма Мядзведскага

У судах працягваецца разгляд крымінальных спраў, узбуджаных у сувязі з масавымі пратэстамі ў жніўні супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. 12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы, узбуджанай першапачаткова па «масавых беспарадках» (арт. 293 КК), але да суду перакваліфікаванага па артыкуле аб дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Вядзе працэс суддзя Таццяна Шоцік. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымлівае Святаслаў Вялікі. На лаве падсудных 23-гадовы кухар-сушыст Арцём Мядзведскі. Ён быў прызнаны палітычным зняволеным.

Пракурор запрасіў для палітвязня Арцёма Мядзведскага тры гады "хіміі"

У судзе Ленінскага раёна Мінска ў сераду, 13 студзеня, працягнуўся разгляд крымінальнай справы палітычнага вязня Арцёма Мядзведскага. Ён абвінавачваецца па артыкуле аб дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК РБ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства