Палітвязня Арцёма Хвашчэўскага асудзілі да года калоніі

2021 2021-01-15T13:40:22+0300 2021-01-15T13:40:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chvasheuski.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арцём Хвашчэўскі ў судзе.Фота: naviny.media

Арцём Хвашчэўскі ў судзе.Фота: naviny.media

15 студзеня суд Фрунзенскага раёна Мінска вынес прысуд палітвязню Арцёму Хвашчэўскаму: адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Палітвязня абвінавацілі па артыкуле 342 Крымінальнага кодэксу.

Таксама суд прызнаў за Мінсктранс права на пакрыццё пазову, а пытанне яго памеру перадаў на вырашэнне ў грамадзянскім судаводстве.

Справу разгледзела суддзя Юлія Блізнюк.

Дзяржабвінаваўца — Аліна Касьянчык (яна ж выступала бокам абвінавачвання ў дачыненні да хлопца, які абразіў Дзмітрыя Балабу, а таксама ў крымінальнай справе супраць Марыі Бабовіч і Максіма Паўлюшчыка за спробу аднавіць надпіс «Не забудзем» на месцы гібелі Аляксандра Тарайкоўскага).

Арцёму Хвашчэўскага абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх, а таксама заклікаў да іх іншых, у тым ліку, праз тэлеграм-каналы.

Выкрыкваў лозунгі, пляскаў у далоні: у Мінску пачаўся разгляд справы палітвязня Арцёма Хвашчэўскага

На паседжанні шостага студзеня палітвязень прызнаў віну і пагадзіўся з абвінавачаннем 

Мінск: абвінавачванне запрасіла год калоніі для палітвязня Арцёма Хвашчэўскага

Абарона папрасіла ўлічыць, што абвінавачаны прызнаў віну ў поўным аб'ёме і раскайваецца. А таксама — вылучыць грамадзянскі пазоў у асобную вытворчасць.



Палітвязень Арцём Хвашчэўскі — футбольны трэнер. Апошнія дзевяць гадоў жыў у Польшчы. Шмат гадоў гуляў у аматарскім футбольным клубе "Мінск Космас", затым, пасля пераезду, у Лізе Б-класа ў Польшчы. Ён вучыўся ў Польшчы ў AWF Вроцлаў, адначасова працуючы трэнерам у моладзевым футбольным клубе, а таксама займаўся запісамі і аналізам для польскай нацыянальнай зборнай і Экстракласа.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства