Суд над Вадзімам Дзмітронкам прыпынілі праз каранавірус

2021 2021-01-14T13:33:56+0300 2021-01-15T11:52:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dmitrenok_sud2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вадзім Дзмітронак падчас аператыўнай здымкі з залітымі газам вачыма. Скрыншот з відэа

Вадзім Дзмітронак падчас аператыўнай здымкі з залітымі газам вачыма. Скрыншот з відэа

На раніцу 14 студзеня быў запланаваны працяг судовага разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да Вадзіма Дзмітронка. Аднак падсудны не быў дастаўлены ў працэс, а суддзя Таццяна Акавітая аб'явіла перапынак на невызначаны тэрмін - у сукамерніка абвінавачанага выявілі каранавірусную інфекцыю. 

Як піша Радыё Свабода, адвакатка Вадзіма Дзмітронка заявіла, што без падсуднага весці працэс немагчыма. Пасля пасяджэння яна расказала, што ў сераду бачылася са сваім падабаронным на Валадарцы, ён адчувае сябе нармальна, не захварэў, аднак у камеры абвешчаны каранцін.

Нагадаем, Вадзіма Дзмітронка абвінавачваюць паводле наступных крымінальных артыкулаў:

  • ч. 2 арт. 296 – “Незаконныя выраб або збыт халоднай зброі”;
  • ч. 1 арт. 342 – “Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады або якія пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў, устаноў або арганізацый, альбо актыўны ўдзел у такіх дзеяннях пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства”;
  • арт. 14 – “Замах на злачынства” і ч. 2 арт. 293 – “Удзел у масавых беспарадках, якое выказалася ў непасрэдным здзяйсненні дзеянняў, названых у частцы 1 артыкула: гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці або узброеным супрацівам прадстаўнікам улады”.

Першае пасяджэнне адбылося 12 студзеня - на ім быў апытаны сведка, вывучаныя пісьмовыя матэрыялы справы, свае паказанні прадставіў і абвінавачаны, сёння планаваліся спрэчкі бакоў. 

Чатыры артыкулы і сведка ў балаклаве. У Мінску судзяць Вадзіма Дзмітронка

Суд Цэнтральнага раёна 12 студзеня пачаў разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да індывідуальнага прадпрымальніка Вадзіма Дзмітронка. 43-гадовага мужчыну вінавацяць паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Праваабрончы цэнтр “Вясна” з дапамогай валанцёраў адсочвае судовы працэс. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства