12 лютага ў Беларусі прайшоў аднадзённы папераджальны агульнанацыянальны страйк прадпрымальнікаў ў падтрымку галадаючых віцебскіх прадпрымальнікаў

2004 2004-02-13T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе на прэс-служба страйкаму прадпрымальнікаў, па папярэдніх падліках у страйку прынялі ўдзел больш за 20 тысяч прадпрымальнікаў.
Акцыя прайшла ў знак салідарнасьці з трыццацьцю віцебскімі прадпрымальнікамі, якія ўжо 12 дзён трымаюць галадоўку ў сувязі з тым, што ў віцебскія чыноўнікі вырашылі надаць усім рынкам статус гандлёвых цэнтраў, што пацягнула падвышэньне коштаў арэнды, канфіскацыю тавараў, абавязковае ўвядзеньне касавых апаратаў. З прычыны такіх дзеяньняў абсалютная бальшыня прадпрымальнікаў можа стаць банкрутамі, хаця ўжо цяпер яны нясуць вялікія страты.

Наибольшая актыўнасьць была праяўлена на адкрытых рынках ў Гродна, Мінске і Віцебску. Рынак "Дынамо" ў Мінске не працаваў цалкам. Таксама ў Мінску не выйшлі на працу прадпрымальнікі на рынках “Ждановічы”, “Уручча”, “Свэлта”, “Чэрвеньскі”, некаторых іншых.
Калі ўлады ня выканаюць патрабаваньне прадпрымальнікаў правесьці зь імі перамовы да 20 лютага, прадпрымальнікі з 1 сакавіка абвесьцяць бестэрміновы страйк зь нявыплатай адзінага падатку ды іншых плацяжоў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international