Нябачныя сведкі са змененымі прозвішчамі. У Гродне працягваецца суд над пяццю ўдзельнікамі акцыі пратэсту Дапоўнена

2021 2021-01-14T12:45:00+0300 2021-01-14T15:18:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_grodna_1201.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абвінавачаныя ў судзе

Абвінавачаныя ў судзе

13 і 14 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягваецца крымінальны працэс у дачыненні да 5 гарадзенцаў, якіх вінавацяць у парушэнні двух артыкулаў кодэксу, піша "Гарадзенская Вясна".

На лаве падсудных ажно 5 чалавек - браты Уладзімір і Юрый СедзянеўскіяАляксандр Якубоўскі, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова. Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы памочнік пракурора Аліна Чужаземец.

Усіх іх вінавацяць паводле артыкулаў 342, частка 1 і 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Справа пачатая за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года.

У першы дзень працэсу былі заслуханыя ўсе 5 абвінавачаных.

На лаве падсудных — пяць чалавек. У Гродне разглядаюць крымінальную справу за вераснёўскую акцыю пратэсту

12 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Гродна пачаўся новы крымінальны судовы працэс. На лаве падсудных 5 чалавек — браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, Аляксандр Якубоўскі, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцава. Працэс вядзе суддзя Ганна Лявусік. Дзяржаўным абвінаваўцам выступае старшы памочнік пракурора Аліна Чужаземец. За працэсам назірае праваабаронца Раман Юргель.

Другі дзень працэсу пачаўся з таго, што пракурор Чужаземец зрабіла наступную заяву: "Пацярпелыя асцерагаюцца за сваё жыццё і здароўе, таму просяць правесці працэс выдалена. З рэальнай пагрозай жыцця, прашу ўжыць меру бяспекі, з'явіцца ў суд яны не могуць у сувязі са службовай дзейнасцю". На гэта адна з адвакатаў зявіла, што меры бяспекі ўжо былі прыменены, прозвішчы 11 пацярпеўшых зменены, падставаў для прымянення дадатковых мер бяспекі няма. У органы УУС пацярпеўшыя з заявамі пра пагрозы ім, ці іх родным, не звярталіся. Такім чынам няма юрыдычных падставаў і неабходнасці ім хаваць твар у судзе. Абвінавачаныя падтрымалі пазіцыю адвакатаў. Пасля гэтага суддзя Ганна Лявусік зачытала 11 заяваў "пацярпеўшых". Пасля гэтага суддзя абвесціла перапынак на 10 хвілін і пайшла ў дарадчы пакой.

Пасля перапынку Лявусік зачытала сваё рашэнне - паводле меркавання суда маюцца падставы дапытваць пацярпеўшых без іх бачнасці. Такім чынам хадайніцтва пракурора задаволена. Апытанне пацярпеўлых вырашылі праводзіць праз прыадчыненыя дзверы дарадчага пакою за плячыма суддзі.

Першым дапытвалі амапаўца з змененым імём – Івана Іванова. Ён пацвердзіў, што выкарыстаў газ каля мінірынку "Брэст". Паводле яго слоў, яго кіраўніцтва само сказала следчаму, хто з'яўляецца пацярпелымі па справе. Таксама пацвердзіў, што пісаў заяву аб пагрозах, аб забеспячэнні яму мер бяспекі: "На Viber тэлефанавалі з пагрозамі. Рапарт не пісаў, следчы даведаўся, што я пацярпелы". Іваноў сказаў, што ён не выкарыстаў дубінку.

"Першы ланцуг грамадзян перашкаджаў нашым законным дзеянням. Затрымліваў тых, хто актыўна аказваў непадпарадкаванне, стаялі ў счэпцы, штурхаліся, гэта быў крытэр для затрымання. Зброі, палак у людзей не было. Цялесных пашкоджанняў не было, судмедэкспертызы не было. З крымінальнай справай не знаёміўся".

Ён не змог назваць, якую яму боль прычынілі Степанцова і Захарчук. Ён не пазнаў пацярпелых і не змог сказаць, хто з іх што рабіў на акцыі. Пракурор зачытала пратакол допыту Іванова, дзе ён кажа аб агрэсіўнасці натоўпу і прычыненага болю. Іваноў: "Людзі мэтанакіравана ішлі прарваць наш ланцужок на вул. У "Берасця" людзі штурхалі Мяне, тузалі рукамі за форму, а дарога была блакаваная».

Суддзя вызваліла Іванова ад судовых спрэчак.

Пасля абедзеннага перапынку суд пастанвіў заслухаць яшчэ чатырох пацярпеўшых амапаўцаў - яны названыя пад прыдуманамі прозвішчамі Белы, Скарабатун, Аскерка і Петрусенка. 

Амапавец Белы заявіў, што нікога не затрымліваў 6 верасня. Боль адчуваў, таму што нехта па ім біў, але хто - сказаць не можа. Людзі, па яго словах, былі тады вельмі агрэсіўнымі, у міліцыянтаў кідалі бутэлькі з вадой, але ў яго не патрапілі. Газ, паводле слоў Белага, распылялі пратэстоўцы, а амапаўцы не распылялі газ. Натоўп разганялі толькі з праезнай часткі дарогі. Маральныя пакуты ўзніклі з-за таго, што сваякам былі пагрозы праз мабільны тэлефон. Але кампенсацыю маральнай шкоды заяўляць не будзе. У натоўпе нікога з пяці абвінавачаных Белы не бачыў, пра што сам засведчыў. За медыцынскай дапамогай Белы не звяртаўся, слядоў збіцця не было. Хто канкрэтна яго біў, сказаць не можа. На пытанне Сцепанцовай, што калі яна стаяла ў счэпцы, хто мог яго біць, адказаў, што людзі, якія стаялі ззаду яго.

Далей прайшло апытанне амапаўца Аскеркі. На пытанні ён адказваў аналагічна з ранейшымі дапытанымі міліцыянтамі. Засведчыў, што нікога не затрымліваў і спецсродкаў не прымяняў. Маральных прэтэнзій да абвінавачаных ён таксама не заявіў. Абвінавачаных таксама не памятае.

Наступнымі былі апытаныя Петрусенка і Скарабатун. Яны адказвалі на пытанні пракурора падобным чынам. Абодва таксама прызналі, што не памятаюць абвінавачаных. Іску пра маральную шкоду таксама не заяўлялі.

14 студзеня суд мусіў далей дапытваць сведак, але тыя не прыйшлі на пачатак пасяджэння. Тады суддзя абвесціла перапынак да 14.30. У 14.30 сведкаў зноў не было ў залі. Тады пракурор хадайнічаў аб тым, каб перайсці да вывучэння матэрыялаў справы без допыту астатніх сведкаў. То бок змяніць парадак разгляду справы для "эканоміі часу". супраць гэтага запярэчылі ўсі абвінавачаныя і іх адвакаты. Суд не задаволіў хадайніцтва пракурора. У слуханні абвешчаны перапынак да 10.30 18 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства