Еўрапейская Народная Партыя назвала закрыцьцё Праваабарончага цэнтру “Вясна” “найбольш драматычным” з шэрагу ліквідацыі няўрадавых арганізацыяў у Беларусі.

2004 2004-02-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

4-5 лютага ў Брусэлі адбыўся Кангрэс Еўрапейскай Народнай Партыі, на якім была прынятая адмысловая Рэзалюцыя па Беларусі, у якой сказана: “Прымаецца да ўвагі той факт, што нядаўна быў зьменены Закон аб палітычных партыях і грамадзкіх арганізацыях, новыя правілы якога прыціскаюць названыя вышэй інстытуцыі і не адпавядаюць асноўным нормам міжнароднага права. Шэраг няўрадавых арганізацыяў быў закрыты (адным з найбольш драматычных было закрыцьё “Вясны” – Праваабарончага цэнтру), некаторым партыям і шматлікім няўрадавым арганізацыям было адмоўлена ў рэгістрацыі без дастаткова ўважлівых прычынаў”.
ЕНП выказала таксама глыбокую заклапочанасьць тым, што “працягваецца працэс закрыцьця і ціску на палітычныя і грамадзкія арганізацыі, якія дзейнічаюць у адпаведнасьці з прынцыпамі дэмакратыі; існуюць абмежаваньні, скіраваныя супраць незалежных СМІ, арышты і закрыцьцё незалежных газет; адбываецца прыгнячэньне сістэмы нацыянальнай адукацыі і закрыцьцё незалежных навучальных установаў; не праводзяцца рынкавыя рэформы, прадэклараваныя ў розных пагадненьнях і ў афіцыйным курсе ўладаў; адсутнічаюць дэмакратычна абраныя органы ўлады, рэпрэзентуючыя свабодную волю грамадзянаў, якая выражаецца праз выбары”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international