Суд пачаў разглядаць другую справу па блакаванні дарог у сталічнай Серабранцы Дапоўнена

2020 2020-12-23T14:54:27+0300 2020-12-29T14:32:38+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dom_pravasuddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дом правасуддзя. Фота spring96.org

Дом правасуддзя. Фота spring96.org

У судзе Ленінскага раёна Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да 18-гадовага Іллі П., якога вінавацяць па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за падзеі 23 верасня.

Справу разглядае суддзя Таццяна Шоцік, дзяржабвінаваўца – Рамановіч.

Паводле абвінавачвання, 23 верасня Ілля П. прыехаў на перакрыжаванне вуліц Пляханава і Ракасоўскага, дзе прыняў удзел у блакаванні транспарту, пляскаў у далоні, на патрабаванні супрацоўнікаў міліцыі не рэагаваў, наўмысна перашкаджаў руху транспарту з 20:50 гадзін, у выніку адбылося спыненне транспарту, што перашкодзіла працы КТУП Мінсктранс. Гэтыя дзеянні былі кваліфікаваныя паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса – “Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх”.

Падсудны быў затрыманы 16 кастрычніка і з таго дня знаходзіўся пад вартай.

Ілля П. у судзе прызнаў віну. Ён патлумачыў, што дамовіўся з сябрам з’ездзіць паглядзець на мітынг, раней удзелу ў масавых мерапрыемствах не прымаў. Яны накіраваліся ў цэнтр да Стэлы, але там нічога не адбывалася. Пасля Ілля П. даведаўся ад сябра, які паглядзіў у сацыяльных сетках, пра мітынг у мікрараёне “Серабранка”, яны паехалі туды. На праезнай частцы дарогі падсудны знаходзіўся 2-3 хвіліны, дзе ўдзельнікі акцыі блакавалі рух тралейбуса.

Пазней, 9 кастрычніка Іллю П. судзілі за ўдзел 23 верасня ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве паводле ч. 1 арт. 23.34 КаАП. Суддзя Марына Запаснік пакарала хлопца 7 суткамі адміністрацыйнага арышту.

Сёння ў судзе былі дапытаныя і сведкі. Першым выступаў кіроўца тралейбуса. Ён распавёў, што з-за блакіроўкі дарогі збіўся з графіку, спазненне яго транспарту склала 5-6 хвілінаў, абвінавачанага сярод тых, хто перакрываў дарогу, ён не пазнаў, бо ўсе ўдзельнікі былі ў масках.

На яго думку, адставанне ад графіку было не крытычны, ён скараціў яго павялічыўшы хуткасць руху.

Другім выступаў сябра абвінавачанага – Данііл Бурынскі, з якім разам ездзілі глядзець мітынг. Ён з’яўляецца падазраваным па іншай крымінальнай справе. Хлопца таксама судзілі па арт. 23.34 КаАП у судзе Ленінскага раёна і пакаралі 7 суткамі арышту. 

Таксама ў якасці сведкаў выкліканыя маці і сяброўка Іллі П. Сёння ж суд азнаёміўся з пісьмовымі матэрыяламі справы. 

Судовыя спрэчкі бакоў прызначаныя на 14 гадзін 24 снежня. 

Праваабрончы цэнтр “Вясна” з дапамогай валанцёраў адсочвае судовы працэс. 


Нагадаем, 22 снежня па аналагічнай справе ў Ленінскім судзе г. Мінска былі вынесеныя прысуды па справе па блакаванні дарогі ў Серабранцы. Вользе Класкоўскай прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Артуру Булаўскаму і непаўналетняму Максіму Бабічу — два з паловай і тры гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову ("хатняй хіміі") адпаведна. Хлапцоў вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы

Крымінальная справа ў адносінах Вольгі Класкоўскай, Максіма Бабіча і Артура Булаўскага была распачатая па ч.1 арт.342 і ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэксу. Іх абвінавацілі ў перакрыцці руху транспарту на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ўвечары 13 кастрычніка.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства