Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы

2020 2020-12-22T14:12:58+0300 2020-12-22T14:30:36+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/klaskouskaya.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Паседжанне 22 снежня

Паседжанне 22 снежня

22 снежня ў Ленінскім судзе г. Мінска вынесеныя прысуды па справе па блакаванні дарогі ў Серабранцы. Вользе Класкоўскай прысудзілі два гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Артуру Булаўскаму і непаўналетняму Максіму Бабічу — два з паловай і тры гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову ("хатняй хіміі") адпаведна. Хлапцоў вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Крымінальная справа ў адносінах Вольгі Класкоўскай, Максіма Бабіча і Артура Булаўскага была распачатая па  ч.1 арт.342 і ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэксу. Іх абвінавацілі ў перакрыцці руху транспарту на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава ўвечары 13 кастрычніка. У іх узнікла сутычка з адным з кіроўцаў. Вольга Класкоўская і Максім Бабіч прызнаныя палітвязнямі. 

Хлопцаў вызвалілі ў залі суда
Хлопцаў вызвалілі ў залі суда

Справу разгледзела суддзя Марына Запаснік.

У справе пяцёра пацярпелых. Усе яны не мелі прэтэнзій.

Справа па блакаванні дарогі ў Серабранцы: для Вольгі Класкоўскай запрасілі два гады пазбаўлення волі

На паседжанні 18 снежня дзяржаўны абвінаваўца запрасіў два гады пазбаўлення волі для Вольгі Класкоўскай, а для Артура Булаўскага і непаўналетняга Максіма Бабіча — 2,5 і 3 гады "хатняй хіміі".

 У апошнім слове Вольга Класкоўская казала:

«Калi мяне затрымлiвалi, вельмi моцна збiлi. Мне стала вельмi кепска ў мiлiцыi, выклiкалi медыцынскую дапамогу. Мяне адвезлі ў 5-ы шпiталь, дзе дыягнаставалi ЧМТ і страсенне мозгу. Гэта ўсё ёсць у крымiнальнай справе, але чамусьцi такія дробязi нiкому не цiкавыя. Пасля таго, як мне было прызначана лячэнне, мяне скралi невядомыя ў балаклавах лiтаральна з-пад кропельнiцы, з катэтарам. Калі я трапiла на Акрэсцiна, а пасля ў Жодзіна, мне было адмоўлена ў медыцынскай дапамозе, нягледзячы на заключэнне. У РУУСе я адмовiлася даваць паказанні, мне некалькi разоў пагражалi расстрэлам у выпадку, калі я не пачну сведчыць супраць сябе альбо iншых людзей. Я адмовiлася. Яны мяне не зламалi і не зламаюць. Калi мяне асудзяць па гэтым артыкуле, для мяне гэта будзе вялiкi гонар. Значыцца, маё жыццё было пражыта недарэмна, я са сваiм народам. Жыве Беларусь!»

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства