Цягам двух дзён - 10-га і 11-га лютага - была зноў паралізавана праца інтэрнэт-сайта "Хартыі-97". "У нас няма наўпроставых доказаў, але ёсць усе падставы меркаваць, што правядзенне атакі санкцыянавана і падтрымліваецца беларускімі ўладамі", - гаворыцца ў адмысловым паведамленні на сайце "Хартыі".

2004 2004-02-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамілі 12-га лютага журналісты, здолеўшы аднавіць працу сайта. 10-га лютага раніцай кампанія-хостэр, у якой базуецца сайт "Хартыі", зафіксавала 980 тысяч запытаў да рэсурса з розных ІР-адрасоў, размешчаных па ўсім свеце. У выніку кампанія вымушана была прыпыніць абслугоўванне сайта, і ён быў недаступны для карыстальнікаў напрацягу двух дзён.

"Хартыя" нагадвае, што першая хваля атакі на рэсурс пачалася 20-га студзеня, пасля размяшчэння на ім артыкула пра беларускіх гандляроў дзіцячай парнаграфіяй. Сёння супрацоўнікі сайта бачаць у дзеяннях невядомых хакераў не толькі жаданне абмежаваць распаўсюд інфармацыі аб фігурантах гэтага бізнэсу, але і намер "разабрацца" з папулярным беларускім інтэрнэт-рэсурсам. "У нас няма наўпроставых доказаў, але ёсць усе падставы меркаваць, што правядзенне атакі санкцыянавана і падтрымліваецца беларускімі ўладамі", - гаворыцца ў адмысловым паведамленні на сайце "Хартыі".

Журналісты нагадваюць, што каля тыдня таму мінскі суд аштрафаваў іх калегу Наталлю Каляду, палічыўшы, што падрыхтоўка і распаўсюд журналісткай інфармацыі на сайце "Хартыі-97" ёсць дзейнасцю ад імя незарэгістраванай структуры. Яны таксама звяртаюць увагу на тое, што новая хваля атакі на сайт супала з міжнародным форумам у Рызе, у якім бралі актыўны ўдзел прадстаўнікі беларускай апазіцыі. Усё гэта, на іх думку, сведчыць пра пачатак "шырокамаштабнай інфармацыйнай "зачысткі" у віртуальнай прасторы белнэту".
Прэс-служба Беларускай асацыяцыі журналістаў

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international