Папярэджаньні сёньня атрымалі ўдзельнікі пікету, што ў трэцюю гадавіну зьнікненьня В.Ганчара і А.Красоўскага выйшлі да будынку адміністрацыі прэзідэнта з плакатам: “Лукашэнка, мінула тры гады! Дзе Ганчар, Красоўскі, Захаранка?”

2002 2002-09-19T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёньня, 19 верасьня, у Гарадскім аддзеле міліцыі-1 (вул. Карла Маркса 30) адбыўся разгляд адміністратыўных справаў
Георгія Саламяніка, Міхаіла Тарасюка і Дзьмітрыя Філіповіча, якія былі затрыманыя 16 верасьня за тое, што выйшлі да будынку адміністрацыі прэзідэнта з плакатам “Лукашэнка, мінула тры гады! Дзе Ганчар, Красоўскі, Захаранка?”. Нагадаем, што менавіта 16 верасьня 1999 году зьніклі без вестак віцэ-сьпікер Вярхоўнага Савета 13-га скліканьня Віктар Ганчар і прадпрымальнік Анатоль Красоўскі.

Г.Саламякін, М.Тарасюк і Дз. Філіповіч абвінавачваліся ў парушэньні арт. 167.1 ч.1 КаАП РБ – удзеле ў несанцыянаваным пікеце.

Судзьдзя Жданок прызнаў пікетоўшчыкаў вінаватымі і вынес ім адміністратыўныя пакараньні ў выглядзе папярэджаньняў.

Прадстаўніком у судовых працэсах выступаў юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Уладзімір Лабковіч.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international