Менскія ўлады не далі дазволу актывістам Маладога Фронту на правядзеньне 14 лютага ў цэнтры гораду шэсьця з нагоды Дня сьвятога Валянціна.

2004 2004-02-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Чыноўнікі матывуюць сваё рашэньне тым, што закон забараняе праводзіць масавыя вулічныя мерапрыемствы паблізу будынкаў дзяржаўных установаў і дыпляматычных місіяў. Нягледзячы на забарону, маладафронтаўцы зьбіраюцца правесьці шэсьце менавіта ў цэнтры Менску. Як паведаміў карэспандэнту Радыё Свабода лідэра маладафронтаўцаў Павел Севярынец, удзельнікі акцыі наведаюць амбасады заходніх краінаў, дзе перададуць дыпляматам адмысловыя віншаваньні. Шэсьце будзе праходзіць пад лёзунгамі “Мы любім Эўропу! Мы любім Беларусь!”

Акцыя маладафронтаўцаў на Дзень сьвятога Валянціна будзе праходзіць у Менску ўжо восьмы раз. За ўсе гэтыя восем гадоў улады толькі аднойчы далі дазвол на яе правядзеньне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international