Чатыры гады "хіміі" гарадзенскаму аўтарэстаўратару Мікіту Самарыну

2020 2020-12-11T15:48:17+0300 2020-12-14T08:17:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/samaryn-002.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікіта Самарын на волі

Мікіта Самарын на волі

11 снежня ў судзе Кастрычніцкага раёну Гародні абвешчаны прысуд па крымінальнай справе Мікіты Самарына. Яго вінавацілі у парушэнні 364 артыкула Крымінальнага кодэксу (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Справу разглядаў суддзя Руслан Хіхол.

Пацярпелы  - супрацоўнік міліцыі Сяргей Біліда.

З матэрыялаў следства вядома, што 25 жніўня падчас несанкцыянаванага пікету паблізу Кастрычніцкага РАУС малады чалавек паспрабаваў заступіцца за супрацоўніка ААТ «Азот», калі таго спрабавалі затрымаць невядомыя ў цывільным. У аднаго з іх, па версіі следства, Мікіта распыліў газ.

Суддзя Хіхол абвесціў прысуд - чатыры гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Апроч таго, Самарын павінен выплаціць пацярпеламу 500 рублёў грашовай кампенсацыі. 

Вызвалены з пад варты ў залі суда.

Справа Мікіты Самарына: на судзе мастак прызнаўся, што яго прымусілі агаварыць сябе

25 жніўня падчас несанкцыянаванага пікету паблізу Кастрычніцкага РАУС малады чалавек паспрабаваў заступіцца за супрацоўніка ААТ «Азот», калі таго спрабавалі затрымаць невядомыя ў цывільным. У аднаго з іх, па версіі следства, Мікіта распыліў газ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства