Камітэт выкананьня пакараньняў амніставаў Аксану Новікаву, якую ў красавіку мінулага году за абразу прэзыдэнта пакаралі двума гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады (паводле Радыё Свабода).

2004 2004-02-11T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цэнтральны суд Менску 4 красавіка мінулага году пакараў Аксану Новікаву за абразу прэзыдэнта. Аксана Новікава 17 кастрычніка 2002 году на Кастрычніцкім пляцы раздавала ўлёткі, у якіх сьцьвярджалася, што Аляксандар Лукашэнка і кіраўнікі сілавых ведамстваў мелі дачыненьне да выкраданьня людзей. Суд не выклікаў ніводнага сьведкі, якіх прапанавала абарона, і пакараў Аксану Новікаву за абразу прэзыдэнта двума гадамі пазбаўленьня волі з адтэрміноўкай на два гады.

Аксана Новікава, нягледзячы на пакараньне, і далей удзельнічала ў вулічных апазыцыйных акцыях. Двойчы яна самастойна правяла пікеты і за гэта панесла адміністрацыйную адказнасьць. За парушэньні Адміністрацыйнага кодэксу Аксану маглі накіраваць адбываць пакараньне ў жаночую калёнію, але чыноўнікі ўлічылі тое, што яна мае маленькае дзіця і ўжылі для маладой маці амністыю.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international