viasna on patreon

Справа гарадзенца Панасюка за абразу прэзідэнта накіраваная ў суд

2020 2020-12-04T08:24:43+0300 2020-12-04T08:24:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/panasiuk-gpodna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Панасюк. Фота: hrodna.life

Юрый Панасюк. Фота: hrodna.life

Гарадзенец Юры Панасюк атрымаў ліст з пракуратуры пра тое, што яго вінавацяць у абразе Лукашэнкі і яго справа накіравана ў суд.

Юрыя абвінавачваюць па ч.1 артыкула 368 КК РБ ((Публічная абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь). Яму пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Па матэрыялах следства ў перыяд  з 2 па 26 ліпеня 2020 года ён на сваёй старонцы ВКонтакте, якая знаходзіцца ў вольным доступе для іншых карыстальнікаў сеткі, «размясціў выявы, якія змяшчаюць негатыўную ацэнку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Лукашэнкі А. Г., якая мае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, чым публічна абразіў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

p6.jpg
Фота: Беларуская Радыё Рацыя.

Па словах Юрыя, яго дапытвалі ў Следчым камітэце і Галоўным упраўленні па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй. Юрый сцвярджаў, што яго ў кастрычніку прызналі абмежавана разумным на псіхіятрычнай экспертызе ў лячэбным прыватным унітарным прадпрыемстве "Рэзервовыя магчымасці чалавека" ў Менску. Са студзеня 2020 года яго прызналі інвалідам трэцяй групы пасля агляду ў Гродзенскім абласным клінічным цэнтры "Псіхіятрыя-наркалогія". Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Хільмановіч сказаў, што складана спрагназаваць, як гэта паўплывае на ход справы.

Юрыю Панасюку 31 год. Ён часова беспрацоўны. Раней падпрацоўваў вартаўніком і дворнікам. Жыве з маці-пенсіянеркай. Раней не судзімы.

Хто і калі патрапляў пад дзеянне артыкула 368?

У 2002 годзе, пасля прэзідэнцкіх выбараў, па гэтым артыкуле былі асуджаныя на 2,5 і 2 гады абмежавання волі галоўны рэдактар гарадзенскай газеты «Пагоня» Мікалай Маркевіч і журналіст газэты Павал Мажэйка. Тады ж за перадрук артыкула з Інтэрнэту і калаж быў асуджаны на 2 гады абмежавання волі галоўны рэдактар газеты "Рабочы" Віктар Івашкевіч.

У 2004 годзе прадпрымальнікам з Гародні Валерыю Леванеўскаму і Аляксандру Васільеву было выстаўленае абвінавачванне паводле арт. 368. Суд прысудзіў абодвух да двух гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

У 2016 годзе па гэтым артыкуле абвінавачваўся жыхар Мінска Аляксандр Лапіцкі, супраць якога былі ўжытыя меры бяспекі і лячэння (прымусовае лячэнне ў псіхіятрычнай клініцы).

У публічнай абразе прэзідэнта вінавацяць жыхара Гародні Юрыя Панасюка

Юрый Панасюк летам 2020 года зрабіў Укантакце рэпост фота з выявай Аляксандра Лукашэнкі і надпісамі, якія змяшчаюць, паводле версіі Следчага камітэта, абразу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства