Паставы: пракурор просіць для юнака месяц арышту за надпіс на прыпынку

2020 2020-12-04T07:43:35+0300 2020-12-04T07:49:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kazlouski-aliahsej-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Казлоўскі Аляксей. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Казлоўскі Аляксей. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

У Паставах 3 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Аляксея Казлоўскага.

Судзяць яго па артыкуле 341 Крымінальнага кодэкса РБ (апаганьванне збудаванняў і псаванне маёмасці) за надпіс “3%” і намаляваны бел-чырвона-белы сцяг на дарозе і грамадскім прыпынку.

Працэс вядзе суддзя Наталля Жукава, дзяржаўны абвінаваўца - пракурор Пастаўскага раёна Ігар Валынец.

Як піша Беларускае Радыё Рацыя, шкоду, якую нанёс Аляксей Казлоўскі дзяржаве, Пастаўская жыллёва-камунальная гаспадарка ацаніла ў 25 рублей 52 капейкі. Абвінавачаны яе ўжо пагасіў. Але супраць хлопца ўсё адно завялі крымінальную справу.

На судзе пракурор Валынец адзначыў, што дзеянні абвінавачанага прадыктаваныя выключна, як сведчыць з яго паказанняў, палітычнымі матывамі. Сваім учынкам ён прадэманстраваў непавагу да закону, дзяржаўных сімвалаў і, па сутнасці, грамадзянаў.

Фота: Беларускае Радыё Рацыя.
Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Падтрымаць Аляксея Казлоўскага ў суд прыйшло больш за 20 чалавек, але ў залу суда ўпусцілі не ўсіх, у сувязі з пандэміяй каранавірусу.

Па словах аднаго з прысутных Анатоля Лоўкіса, які прыехаў з Лынтупаў, яго здзівіла тое, што ўлады за такі ўчынак завялі крымінальную справу.

– Для такой, на мой погляд, нязначнай справы, як пару надпісаў, было задзейнічана столькі людзей і столькі пераведзена паперы, проста з-за таго, што гэты хлопец выказаў вельмі распаўсюджаную думку. Усё ж такі ўсе мы жывём у грамадстве. І міліцыянты таксама. І сілавыя структуры. Яны разумеюць, якія змены ў нас ідуць.

Суд над Аляксеем Казлоўскім 3 снежня доўжыўся каля трох гадзінаў з перапынкамі, але суддзя прысуд так і не агучыла. Пракурор прасіў пакараць падсуднага адным месяцам арышту і спыніць вытворчасць у сувязі з добраахвотным пакрыццём выдаткаў.

Прысуд па справе будзе абвешчаны ў 9-20 7 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства