Палітвязень Алег Мазгоў выйшаў на волю

2020 2020-12-02T16:31:56+0300 2020-12-02T17:20:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/oleg_mozgov_90.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

"Вясне" стала вядома, што пасля трох месяцаў зняволення ўвечары першага снежня з-пад варты вызвалілі палітвязня Алега Мазгова, фігуранта справы па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ("Масавыя беспарадкі"). 

Мазгоў застаецца абвінавачаным па крымінальнай справе. Яму абраная мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе.

25-гадовы спартсмен Алег Мазгоў да затрымання працаваў у Мінску фітнес-трэнерам, займаўся боксам. Да арышту Алег уладкаваўся на другую працу грузчыкам, каб зрабіць дома рамонт і падрыхтавацца да нараджэння дзіцяці. Быў затрыманы першага верасня за ўдзел у мітынгу дзявятага жніўня. Утрымліваўся пад вартай у СІЗА-1 на Валадарскага.

Пастаяў у счэпцы – крымінальная справа

Гісторыя палітвязня Алега Мазгова

17 верасня беларуская праваабарончая супольнасць прызнала Алега Мазгова палітвязням. Праваабаронцы лічаць яго абвінавачванне па артыкуле 293 Крымінальнага кодэкса ("Масавыя беспарадкі") палітычна матываваным пераследам у сувязі з рэалізацыяй ім свабоды мірных сходаў і выказвання свайго меркавання адносна абвешчаных вынікаў выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Дзесяць праваабарончых арганізацый Беларусі запатрабавалі ад уладаў неадкладнага вызвалення з-пад варты палітвязня Алега Мазгова і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да яго.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства