Справа збітага таксіста Аляксея Лапы: допыт следчага, які шмат чаго не памятае

2020 2020-12-02T12:49:07+0300 2020-12-02T13:26:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lapa-sud-final-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Лапа ў судзе.

Яўген Лапа ў судзе.

У судзе  Кастрычніцкага раёна Гародні 2 снежня працягнуўся  разгляд крымінальнай справы таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў).

Па версіі абвінавачвання, Аляксей 11 жніўня з мэтай перашкодзіць дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі ўжыў гвалт над імі, то бок наехаў на іх на машыне. Пры гэтым толькі ў пацярпелага Дзмітрыя Конана былі сінякі і ранкі: сінякі на локці і калене, драпіна на ілбе, якія выклікалі кароткачасовую страту здароўя.

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль. Дзяржабвінаваўца - пракурор Георгій Смольскі.

У якасці пацярпелых выступаюць два супрацоўнікі АМАПу - Арцём Логіш і Дзмітрый Конан

На мінулых паседжаннях у судзе былі дапытаныя сведкі з боку абвінавачвання і з боку пацярпелага, вывучаныя пісьмовыя матэрыялы справы.

Гародня: Суд над збітым таксоўцам - што кажуць сведкі з боку АМАПу і абвінавачанага?

Паступіў сігнал, што група людзей стаіць у счэпцы па вул. Савецкіх памежнікаў, ехалі на бусе, з 7 амапаўцамі. Убачылі таксі “Шкода”, на шкле быў б-ч-б сцяг і ў салоне ўбачылі сцяг. Спынілі, сказалі “міліцыя”, загадалі выйсці з аўто. Аўто Лапы рэзка рвануў з месца. Конана адкінула ў бок, быў пераслед таксі, потым затрымалі, хто дзе знаходзіўся, не памятаю”.

Сёння, 2 снежня ў судзе былі апытаныя супрацоўнік міліцыі, які прымаў выклік аб здарэнні і следчы, які расследаваў справу.

Следчы Станішэўскі патлумачыў у судзе, што знаходзіўся ў СК, калі паступіла ад начальніка ўказанне выбыць на месца здарэння на вуліцу Паповіча. Там было шмат супрацоўнікаў АМАП, ваенны аўтамабіль”Тыгр”, машына ДАІ і разбітая таксоўка. На зямлі ляжалі чацвёра грамадзян.

Узгадаў, што дапытваў Конана як пацярпелага, аднак ні часу, ні месца допыту не памятае. Не мог следчы таксама ўзгадаць, калі была складзена і падпісаная пастанова аб ўзбуджэнні крымінальнай справы. Але запэўнівае, што допыт пацярпелага праводзіў пасля пастановы аб распачынанні крымінальнай справы.

Многія супярэчнасці ў паказаннях патлумачыць не можа, бо ў той час "даводзілася працаваць у аўральным рэжыме" і многія моманты следчы не памятае.

Наступнае судовае паседжанне прызначанае на 14:20 9 снежня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства