viasna on patreon

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

2020 2020-12-01T01:14:52+0300 2020-12-09T18:23:43+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/spring-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 8:05) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” — праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека. 

Прэм'еру ў эфіры анлайн можна паслухаць на сайце Беларускага Радыё Рацыя па любых са спасылак тут, альбо тут.

Анонс праграмы на 1 снежня:

Хроніка: Паглядзім на правабаарончы календар і ўзгадаем, якімі важнымі датамі адзначыўся мінулы тыдзень:

  • 25 лістапада — Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненні да жанчын. У гэты дзень у Дамініканскай рэспубліцы па загаду дыктатара Рафаэля Трухільо былі жорстка забіты дручкамі тры сястры Мірабаль, якія былі палітычнымі актывісткамі.
  • У гэты ж дзень пайшла з жыцця Марыя Аліева, якая ў 90-я узначальвала Беларускую арганізацыю працуючых жанчын і была саарганізатаркай “Марша пустых каструль”.
  • 29 лістапада — Міжнародны дзень жанчын-праваабаронак. А ў СІЗА-1 дагэтуль знаходзіцца сябра ПЦ “Вясна” Марфа Рабкова. Узгадаем яе дзейнасць ды інтэрв’ю, якое яна паспела даць да свайго зняволення.

У рубрыцы таксама адсочым асаблівасці адміністрацыйнага пераследу мінулага тыдня: працягваюць караць за акцыі ўшанавання памяці Рамана Бандарэнкі.

Падзея: Крымінальны пераслед з боку дзяржавы, які звязаны з падзеямі выбарчай кампаніі і пасля яе — самыя гучныя справы мінулага тыдня.

Каментар: Студэнта Яна Салановіча  асудзілі на 86 сутак запар за шэсць удзелаў у нядзельных маршах. Яго маці Вольга кожны дзень правярае спісы арыштаваных. А праваабаронцы “Вясны” накіравалі зварот адразу да трох спецдакладчыкаў ААН наконт сітуацыі з Янам, а таксама прызналі яго палітзняволеным.

У музычных паўзах — кампазіцыі ў выкананні гурта PyLai. Яго ўдзельнік Рыгор Лайкоў падчас акцый 15 лістапада быў моцна збіты і трапіў у шпіталь  з чэрапна-мазгавой траўмай.

https://spring96.org/wp-content/uploads/2014/07/2020-12-01_Eva_VIASNA_AN.mp3

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства