Пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму — за пагрозы гвалту і падпалены хлеў падпалкоўніка міліцыі

2020 2020-11-26T10:44:08+0300 2020-11-26T16:59:54+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja-zala-002.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

26 лістапада Маскоўскі суд Мінска вынес прысуд Дзмітрыю Лешчанку па ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК. Ён атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

КАРТКА ПРАЦЭСА

Суд: Маскоўскага раёна Мінска

Артыкул: ч.1 арт. 366, арт. 364, ч.2 арт. 218 КК

Абвінавачаны: Дзмітрый Лешчанка

Пацярпелы: падпалкоўнік міліцыі Уладзімір Лупічанка

Суддзя: Святлана Бандарэнка

Пакаранне, якое запрасіла дзяржабвінавачанне: пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Пакаранне, прызначанае судом: пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму

Дзмітрыя Лешчанку абвінавацілі ў тым, што ў ноч з 13 на 14 жніўня ён у стане алкагольнага ап'янення па тэлефоне пагражаў гвалтам і падпалам дома суседу — начальніку аддзела па перападрыхтоўцы Цэнтра павышэння кваліфікацыі Дэпартамента аховы падпалкоўніку міліцыі Уладзіміру Лупічанка. А 14 жніўня ўвечары — падпаліў яго гаспадарчую пабудову.  Абвінавачаны сказаў, што дакладна не памятае змест званкоў, але быў ўпэўнены, што не пагражаў Лупічанку, а пасля з дому не выходзіў. Пра падпал хлява яму нічога невядома, віну адмаўляе. Лупічанка паведаміў, што ў тую ноч было тры тэлефанавання, на трэці раз ён пазнаў голас суседа, але не паведаміў у міліцыю, таму што не хацеў узводзіць паклёп. Адзначыў, што пагрозы гвалту успрыняў на сябе, а пагрозы падпалу — на сям'ю, бо далі тыдзень тэрміну да таго, як учыняць падпал. 

У Мінску мужчыну судзяць за пагрозы гвалту і падпал хлява суседа — падпалкоўніка міліцыі

24 лістапада ў Маскоўскім судзе Мінска пачаўся разгляд крымінальнай справы ў адносінах да Дзмітрыя Лешчанкі.

На другім паседжанні пракурор адзначыў ужыванне алкаголю як абцяжарвальную акалічнасць, і запытаў пакараць Лешчанку пяццю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама вярнуць грошы за экспертызу. Адвакат адзначыў, што абвінавачванні па артыкулах 364 і 366 не былі прад'яўленыя, хаця следства па ім ішло, правы абвінавачанага былі парушаныя. Да таго ж, камеры не зафіксавалі, як ён пакідаў дом ці вяртаўся туды, а каштоўнасць гаспадарчай пабудовы нізкая: яна была не знішчаная, а пашкоджаная. 

Нягледзячы на гэта, суддзя прызначыла пакаранне, запытаннае пракурорам: пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства