Актывісту Аляксандру Хамратаву пагражае яшчэ адна крыміналка за абразу прадстаўніка ўлады

2020 2020-11-21T08:35:51+0300 2020-11-21T08:37:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/hamratau-2020-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Хамратаў.

Аляксандр Хамратаў.

Магілёўскі актывіст і праваабаронца Аляксандр Хамратаў, які трое сутак знаходзіўся ў ІЧУ да прад'яўлення яму абвінавачвання, не выйшаў на волю 19 лістапада.

Хамратаў быў затрыманы 16 лістапада супрацоўнікамі ГУБАЗіК. Ён з’яўляўся адміністратарам пабліка ў Вконтакте, дзе хтосці размясціў абразлівы каментар на адрас міліцыі. За гэта на актывіста завялі крымінальную справу па артыкуле 369 КК РБ (Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Аднак, як паведамляе сайт 6tv.by са спасылкай на адваката Аляксандра Хамратава, у дачыненні да актывіста заведзеная яшчэ адна крымінальная справа - паводле дакладна такога ж артыкула. Ён будзе знаходзіцца ў ІЧУ да прад’яўлення яшчэ аднаго абвінавачвання.

Ягонай маці атрымалася з дапамогай валанцёраў і неабыякавых людзей зрабіць яму перадачу.

Тэарэтычна, Хамратаву пагражаюць грамадскія працы, або штраф, або папраўчыя работы на тэрмін да двух гадоў, а таксама арышт або абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, паведамляюць у тэлеграм-чаце t.me/MAYDAYhr праваабаронцы. 

Жлобін: за знявагу супрацоўніка міліцыі ў чаце - два гады "хіміі"

Суд Жлобінскага раёна 20 лістапада вынес прысуд Яну Рымараву па крымінальнай справе за знявагу прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК РБ).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства