viasna on patreon

У аўстрыйскім горадзе Брэгенц прайшла акцыя інфармаваньня жыхароў гораду аб цяперашняй палітычнай сытуацыі ў Беларусі.

2004 2004-02-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У мінулыя выходныя ў аўстрыйскім горадзе Брэгенц прайшла акцыя інфармаваньня жыхароў гораду аб цяперашняй палітычнай сытуацыі ў Беларусі.
Як паведаміла Радыё Свабода, у пікеце ўзялі ўдзел каля 10 чалавек, у тым ліку грамадзяне Аўстрыі. Акцыю падтрымала мясцовая арганізацыя аўстрыйскай партыі зялёных, якая, сярод іншага, пашыла сваім коштам некалькі бел-чырвона-белых сьцягоў ды зьвярнулася да ўладаў па дазвол на пікет. Удзельнікі пікету трымалі плякаты, беларускія сьцягі, а таксама раздавалі мінакам улёткі. Гаворыць арганізатар акцыі, палітычны ўцякач зь Беларусі Андрусь Клён.

(Клён: ) “У гэтых улётках было напісана пра цяперашнюю палітычную сытуацыю ў Беларусі, пра рэжым, які стварае Аляксандар Лукашэнка. Мы трымалі таксама плякаты, зь лёзунгамі “Не прызнаем дамову аб стварэньні саюзнай дзяржавы”, “Лукашэнка – маскоўскі халуй”, “Незалежнасьць Беларусі – галоўная задача” і гэтак далей. Перад гэтым я паезьдзіў па гарадох зямлі, дзе знаходзіцца горад Брэгенц, і раздаў амаль дзьве тысячы ўлётак. На акцыі было цэнтральнае аўстрыйскае тэлебачаньне. Потым увечары быў пра наш пікет матэрыял”.

Як паведаміў радыё “Свабода” Андрусь Клён, аўстрыйцы даволі актыўна цікавіліся інфармацыяй, якую прапаноўвалі пікетоўцы. У найбліжэйшы час беларусы, што жывуць у Аўстрыі, плянуюць наладзіць акцыю пратэсту каля беларускай амбасады ў Вене.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства