Затрыманых анархістаў падазраюць у тэрарызме

2020 2020-10-31T10:41:00+0300 2020-10-31T12:45:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/alynevich-razanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ігар Аліневіч і Дзмітрый Разановіч

Ігар Аліневіч і Дзмітрый Разановіч

У ноч з 28 на 29 кастрычніка пры перасячэнні дзяржаўнай мяжы Беларусі была затрыманая група анархістаў. Сярод іх — Ігар Аліневіч, Дзмітрый Разановіч і яшчэ адзін чалавек, прозвішча якога пакуль невядомае. Цяпер усе затрыманыя знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Дзмітрый Разановіч змог патэлефанаваць сваякам і паведаміць, што ім прад'яўляюць абвінавачванне па арт. 289 "Акт тэрарызму" і арт. 295 "Незаконны абарот зброі" КК РБ, піша суполка dissidentby.

Першапачаткова паведамлялася, што Ігар Аліневіч ўязджаў у Беларусь. Але ў рэальнасці аказалася, што яго затрымалі  на выездзе з краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства