У Мінску на Акрэсціна затрымалі групу анархістаў Дапоўнена

2020 2020-10-30T21:16:50+0300 2020-10-31T13:59:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/okrestino_20200812_zam_029_20200812114320_fo2a9163.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 30 кастрычніка пасля сустрэчы вызваленага пасля 15-сутачнага арышту Аляксандра Бялова каля ЦІП на Акрэсціна была затрыманая група актывістаў анархісцкага руху.

Ілюстрацыйнае фота. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY
Ілюстрацыйнае фота. Фота: Вадзім Заміроўскі, TUT.BY

Вядома, што сярод затрыманых таксама журналістка і праваабаронца "Вясны" Марына Кастылянчанка. Быў затрыманы і толькі вызвалены Аляксандр Бялоў. Па якой прычыне іх затрымалі і на якой падставе – высвятляецца.

Вядома, што як мінімум адзін чалавек з затрыманай групы знаходзіцца ў Заводскім РУУС Мінска.

Сярод затрыманых таксама муж і жонка Наталля і Аляксандр Сенкавец, Улад Машчук, Уладзімір Ларыёнаў, Гарбаценка, Марыя Шаблінская.

Вядома, што некаторых затрыманых пасля Заводскага РУУС адправілі ў ЦІП на Акрэсціна.

Інфармацыя будзе дапоўнена.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства