Эдуард Пальчыс не выйшаў з Акрэсціна пасля "сутак". Цяпер ён фігурант крымінальнай справы

2020 2020-10-27T18:16:31+0300 2020-10-27T18:16:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/eduard_palchis_bloger_aktivist.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Эдуард Пальчыс, Фота: Вікторыя Шчукевіч/Facebook

Эдуард Пальчыс, Фота: Вікторыя Шчукевіч/Facebook

Блогер Эдуард Пальчыс, які адбываў 30 сутак на Акрэсціна, не выйшаў на волю пасля заканчэння адміністрацыйнага арышту. Як паведамілі яго сябрам у ЦІП на Акрэсціна, блогер цяпер — фігурант крымінальнай справы, піша TUT.BY.

"Мы прыехалі сустракаць Эдуарда, але ён не выйшаў. У ЦІП сказалі, што ён у ІЧУ, а там - што ён фігурант крымінальнай справы, якую вядзе Следчы камітэт", — распавялі сябры блогера.

Пакуль невядома, па якой справе праходзіць Пальчыс. Магчыма, гаворка ідзе пра крымінальную справу аб масавых беспарадках.

Нагадаем, Эдуард Пальчыс знік у канцы верасня. Яго жонка Вікторыя Шчукевіч звярнулася праз Facebook да журналістаў і СМІ з просьбай асвятліць знікненне яе мужа. Паводле яе слоў, у апошні час ён падазраваў, што за ім сочаць, таму планаваў пераехаць у бяспечнае месца, папярэдзіўшы, што нейкі час будзе недасяжны. Па словах жанчыны, «рэжым цішыні» з яго боку зацягнуўся, таму яна вымушана была падняць трывогу.

30 верасня Вікторыя паведаміла, што яе муж знаходзіцца на Акрэсціна.

У чэрвені Пальчыс два разы быў завочна прысуджаны судом да 15 сутак арышту.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства