Ніна Давыдоўская мусіць сплаціць штраф за распаўсюд у Дзень правоў чалавека ўлётак з заклікам адстойваць свае правы.

2004 2004-02-09T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле рашэньня адміністратыўнай камісіі Маскоўскага раёну г. Берасьце, спадарыня Давыдоўская павінна сплаціць штраф 49 тысяч рублёў за распаўсюд друкаванай прадукцыі, якая ня мае выходых зьвестак і “шкодзіць дзяржаўным інтарэсам”. Такой прадукцыяй міліцыянты палічылі ўлёткі, што сябры БНФ раздавалі летась 10 сьнежня, у Міжнародны дзень правоў чалавека, каля берасьцейскага заводу “Цьветатрон”. Улёткі ўтрымлівалі заклік да рабочых адстойваць свае правы.

Нягледзячы на пярэчаньні Ніны Давыдоўскай, суд Маскоўскага раёну Берасьця не задаволіў ейнай скаргі і засьведчыў, што распаўсюд улётак без выходных зьвестак ёсьць парушэньнем Закону аб сродках масавай інфармацыі. Спадарыня Давыдоўская заявіла пра намер абскарджваць гэтае рашэньне ў абласным судзе.
Паводле Радыё Свабода

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international