Вызваленыя палітвязні Віталь Шкляраў і Лілія Уласава

2020 2020-10-19T10:58:56+0300 2020-10-19T13:42:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shklyatau_729.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Палітзняволены Віталь Шкляраў, архіўнае фота

Палітзняволены Віталь Шкляраў, архіўнае фота

19 кастрычніка стала вядома, што змененая мера стрымання паліттэхнолагу Віталю Шкляраву і медыятарцы Ліліі Уласавай: цяпер яны знаходзяцца пад хатнім арыштам.

Пра вызваленне Шклярава TUT.BY паведаміў яго адвакат Антон Гашынскі, пра вызваленне Уласавай — вызвалены раней Юры Васкрасенскі. 

Нагадаем, Віталь Шкляраў быў затрыманы ў ліпені 2020 года. Яму прад’явілі абвінавачанне па ч.1 арт. 342 КК. Ён быў абвінавачаны ў арганізацыі і падрыхтоўцы групавых дзеянняў, якія груба парушалі грамадскі парадак пры правядзенні пікету па зборы подпісаў ініцыятыўнай групай па вылучэнні ў якасці кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай 29 мая 2020 г. у г. Гродна. Праваабарончая супольнасць Беларусі прызнала яго палітзняволеным.

Лілія Уласава была затрыманая ў жніўні 2020 года ў межах крымінальнай справы па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (Ухіленне ад выплаты сумаў падаткаў і збораў у асабліва буйным памеры). Лілію Уласаву праваабаронцы прызналі палітзняволенай 7 верасня. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства