«Працэс чатырнаццаці»: дзе цяпер яго ўдзельнікі?
Арышт Арцёма Дубскага ўзняў новую хвалю цікавасці да ўдзельнікаў «Працэсу чатырнаццаці». У красавіку, траўні і снежні летась суд Цэнтральнага раёну сталіцы пакараў 14 маладзёнаў за ўдзел у прадпрымальніцкай акцыі 10 студзеня.
















