viasna on patreon

Блог Алеся Бяляцкага: Арышты рэдактароў "Нашай Нівы" – удар па беларускім суверэнітэце

2021 2021-07-09T12:37:51+0300 2021-07-09T15:29:59+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nn_redactory.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ягор Марціновіч, Андрэй Скурко і Андрэй Дынько

Ягор Марціновіч, Андрэй Скурко і Андрэй Дынько

Арышт журналістаў і былых рэдактараў "Нашай Нівы" Андрэя Дынько і Андрэя Скурко, а таксама дзейснага рэдактара Ягора Марціновіча – чарговы ўдар уладаў па незалежных СМІ.

Легендарная "Наша Ніва", адроджаная 30 гадоў таму, зьяўляецца ня толькі грамадзкай, але й культурнаю зьяваю ў Беларусі, бо пасьлядоўна трымаецца і прапагандуе беларускую мову і культуру насуперак русіфікатарскай палітыцы ўладаў.

Андрэй Дынько зьяўляецца таксама галоўным рэдактарам часопіса "Наша гісторыя" і дзіцячых часопісаў "Дуда" і "Асьцярожна, дзеці". Гэтыя сьвежыя культурніцкія беларускамоўныя праекты таксама вельмі важныя для беларусаў. Таму гэтыя арышты – удар ня толькі па вольным слове, але й па беларускай культуры і суверэнітэце.

Бо нацыянальная культура зьяўляецца неад’емнай часткай дзяржаўнага сувэрэнітэту.

Тыя, хто безпадстаўна кідаюць за краты пісьменьнікаў, актораў, дзеячоў культуры – парушаюць правы чалавека, разбураюць беларускі народ і дзяржаўны суверэнітэт.

Будзем спадзявацца, што журналісты "Нашай Нівы", якія засталіся на волі, ня гледзячы ні на што, працягнуць працу за сябе і за сваіх зьняволеных калег.

Жыве "Наша Ніва"!

Алесь Бяляцкі

Праваабаронца, эсэіст, літаратурны крытык. Звычайна пішу пра тое, што думаю і бачу.

14 ліпеня 2021 года Алесь Бяляцкі быў затрыманы ў межах крымінальнай "справы Вясны" і з таго часу знаходзіцца пад вартай. Алесю было прад'яўленае абвінавачванне ў несплаце падаткаў (арт. 243 КК), ён быў прызнаны палітычным зняволеным.

* Адказнасць за змест тэкстаў, як і за правапіс і пунктуацыю, нясуць выключна аўтары блогаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства