Блог: Алесь Бяляцкі

Валеры Сядоў і Венскі камітэт

24.07.2019 Валеры Сядоў і Венскі камітэт

Мы былі знаёмыя з Валерыем Сядовым з канца 80-х гадоў. Я, быўшы асьпірантам інстытута літаратуры Акадэміі навук, жыў у асьпіранцкім інтэрнаце на вуліцы Акадэмічнай і ўжо тады актыўна займаўся грамадскай дзейнасьцю.

XXI. Дзень чацвёрты, апошні

02.07.2019 XXI. Дзень чацвёрты, апошні

Зранку нам нікуды ня трэба сьпяшацца. Наш самалёт з Грознага на Маскву ў 15 гадзінаў, і ў нас на сёньня да абеду ўвогуле ніякіх плянаў. Мы сьпім, адсыпаемся, затым я ўключаю тэлевізар і гляджу па мясцовым канале рэклямны ролік пра Грозны.

XX. Алесь Ліпай

25.06.2019 XX. Алесь Ліпай

2018-ы год назаўсёды запомніцца для мяне яшчэ й трагедыяй майго старога-старога сябрука, журналіста і дырэктара інфармацыйнага агенцтва БелаПАН Алеся Ліпая.

XIX. Чачня – краіна трэнікаў, бейсболак і зброі

18.06.2019 XIX. Чачня – краіна трэнікаў, бейсболак і зброі

Мы заходзім у кавярню. Першы паверх пяціпавярховіка, падлатанага, спрэс зашытага з усіх бакоў новымі лістамі сухой тынкоўкі.

XVIII. Віктар Лукашэнка і чачэнскі спецназ

11.06.2019 XVIII. Віктар Лукашэнка і чачэнскі спецназ

Урэшце перапынак сканчаецца, і нас запускаюць у залу. За час перапынку адвакаты вырашылі зьмяніць парадак судовага разьбіральніцтва. Вырашылі не чакаць Яўлінскага, які, як меркавалася, разам з Ганнушкінай ізноў будуць хадайнічаць выпусьціць Аюба “на парукі”.

XVII. Чачэнскі лорд

05.06.2019 XVII. Чачэнскі лорд

У мяне ёсьць хвіліна, я заходжу ў інтэрнэт, пакуль нам не прынесьлі ежу. Даўдаў Магамед, паганяла – Лорд. На фатаздымку – малады яшчэ чачэнец з барадой, адтапыранымі баксёрскімі вушамі і адвязаным позіркам, у гарнітуры і кашулі з гальштукам, якія сядзяць на ім як сядло на карове, і зоркай героя Расіі. Яму – 38 гадоў. З 14-ці гадоў ваяваў за незалежнасьць Чачні ў першай вайне.

XVI. “Наркотыкі – гэта зло”

27.05.2019 XVI. “Наркотыкі – гэта зло”

На ўваходзе ў суд сядзяць усё тыя ж маладыя паліцыянты  з аўтаматамі. Трое шчыльна ўмасьціліся зьлева на канапе і трое – на крэслах насупраць. Нас ізноў запісваюць, але ўжо не абшукваюць, ставяцца як да знаёмых. Прыходзяць сёстры Аюба.

XV.  Пуцін і гексаген

17.05.2019 XV.  Пуцін і гексаген

У палове шостай раніцы мы прачнуліся ад трэску і кананады за вакном гатэлю, на 21-м паверсе. Ляжым у ложках і мяркуем праз сон: ці то салют, ці то страляюць. Удзень Ю… сказала, што быў салют у недалёкай рэзідэнцыі Кадырава. 20 лістапада сьвяткуецца дзень ці то мяркуемых народзінаў, ці то сьмерці прарока Магамеда.

XIV. Вяртаньне з Шалі ў Грозны. Маскоўская палітыка

11.05.2019 XIV. Вяртаньне з Шалі ў Грозны. Маскоўская палітыка

Шостая гадзіна. Хутка цямнее. Мы вяртаемся ў адной машыне разам з Святланай Ганнушкінай і Мікалаем Рыбаковым, піцерскім яблычнікам, які ляцеў разам з намі ў самалёце.

ХІІІ. Аюб распавядае пра свой арышт і пра тое, як “сьведка”-наркаман не пазнаў яго на апазнаньні

04.05.2019 ХІІІ. Аюб распавядае пра свой арышт і пра тое, як “сьведка”-наркаман не пазнаў яго на апазнаньні

Аюб памаўчаў і працягнуў: “Уся гэтая справа сфабрыкаваная з-за дзейнасьці маёй арганізацыі. Была вялізарная колькасьць пагрозаў пасьля таго, як прыкладна дваццаць чалавек у Чачні зьнікла”.

XII. Выступ Аюба Ціціева ў судзе

23.04.2019 XII. Выступ Аюба Ціціева ў судзе

Мы вяртаемся ў залу. Ахоўнікі на ўваходзе ўжо пазнаюць нас і прапускаюць без дадатковай праверкі. Суддзя пачынае допыт Аюба.

XI. Суд у Шалі. Чачня – гэта Еўропа

16.04.2019 XI. Суд у Шалі. Чачня – гэта Еўропа

Суддзя абвяшчае перапынак. Людзі выходзяць з залы, я яшчэ раз падыходжу да клеткі з Аюбам, нагадваю, як мы зь ім бачыліся апошні раз у Осла.

Х. Суд над Аюбам Ціціевым

09.04.2019 Х. Суд над Аюбам Ціціевым

Мы чакаем пакуль нас пусьцяць у судовую залу. Аюб жыве ў Курчалоі.

IX. Паездка ў Шалі. Белоруссия ці Беларусь

02.04.2019 IX. Паездка ў Шалі. Белоруссия ці Беларусь

Праз вялікую шыбу кавярні мы ўбачылі Сьвятлану Аляксееўну Ганнушкіну. Яна выйшла з гатэлю і ідзе ў наш бок. Мы з Сяржуком заклапочана паглядаем на гадзіньнікі – дзясятая гадзіна.

VIII. Дзень другі. “Сонца хілілася на захад, а немцы рваліся да Грознага”

26.03.2019 VIII. Дзень другі. “Сонца хілілася на захад, а немцы рваліся да Грознага”

Мы жывем з Сяржуком у адным нумары гатэля. Так вырашылі, калі зьбіраліся, што будзем жыць разам дзеля бясьпекі, каб ведаць пра адзін аднаго, хоць нам і прапаноўвалі асобныя нумары.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства