Навіны за 18 жніўня 2020

Cпіс затрыманых у Мінску з 9 па 13 жніўня. Дапаўняецца

18.08.2020 Cпіс затрыманых у Мінску з 9 па 13 жніўня. Дапаўняецца

Затрыманні працягваюцца і ў сам дзень выбараў 9 жніўня. "Вясна" абнаўляе спіс затрыманых асобна па Мінску, а таксама па рэгіёнах. 

“Вясна” працуе над пошукам зніклых падчас акцый пратэсту грамадзян. Звяртайцеся!

18.08.2020 “Вясна” працуе над пошукам зніклых падчас акцый пратэсту грамадзян. Звяртайцеся!

Праваабарончы цэнтр “Вясна” звяртаецца да ўсіх, чые блізкія ці знаёмыя зніклі ў перыяд з 9 па 13 жніўня ў Мінску або ў іншых гарадах, з просьбай паведаміць неабходную інфармацыю праваабаронцам па тэлефоне “Вясны”.

Паўторны разгляд справы асуджанага да смяротнага пакарання  перанесены на нявызначаны час

18.08.2020 Паўторны разгляд справы асуджанага да смяротнага пакарання перанесены на нявызначаны час

Дата паўторнага разгляду Мінскім абласным судом крымінальнай справы жыхара Слуцкага раёна Віктара Скрундзіка перанесены на нявызначаны час.

"Забралі станік з пратэзам грудзей". Сведчаць пацярпелыя

18.08.2020 "Забралі станік з пратэзам грудзей". Сведчаць пацярпелыя

Мінчанка Марыя Амбросава распавяла "Вясне", як яна з мужам Юрыем 10 жніўня пайшла ў міліцыю напісаць заяву аб знікненні затрыманага сына, але апынуліся самі ў аўтазаку, а потым на чацвёра сутак у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Усе гэтыя дні яны не ведалі, што іх сына адпусцілі, таму, калі ад збіванняў крычалі людзі, Марыі здавалася, што крычыць яе сын. Што яшчэ ёй, яе мужу і іншым давялося перажыць на Акрэсціна – чытайце ў нашым матэрыяле. 

Былы следчы панёс у РУУС калектыўны зварот... і знік

18.08.2020 Былы следчы панёс у РУУС калектыўны зварот... і знік

Праваабарончаму цэнтру "Вясна" паведамілі, што Аляксандр Шагаў каля 14 гадзін сапраўды пайшоў адносіць калектыўны зварот у Першамайскі РУУС. Перад гэтым ён запісаў відэазварот. У будынак РУУС ён зайшоў, але пасля знік.

У Мінску судзяць больш за 40 удзельнікаў мірных сходаў, якія прайшлі ў перыяд выбарчай кампаніі

18.08.2020 У Мінску судзяць больш за 40 удзельнікаў мірных сходаў, якія прайшлі ў перыяд выбарчай кампаніі

У судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска з раніцы 18 жніўня праходзіць шэраг судовых пасяджэнняў над удзельнікамі акцыі, хутчэй за ўсё затрыманымі ў апошні дзень збору подпісаў за вылучэнне кандыдатамі ў прэзідэнты 14 ліпеня.

Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

18.08.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя

Абсалютна нечаканым быў беспрэцэндэнтны узровень катаванняў і жорсткага і бесчалавечага абыходжання, з якімі сутыкнуліся людзі ў выніку пратэстаў пасля 9 жніўня.

Сябраў ініцыятыўнай групы Бабарыкі ў Гомелі "адпусцілі" з ІЧУ і адразу адправілі ў Менск

18.08.2020 Сябраў ініцыятыўнай групы Бабарыкі ў Гомелі "адпусцілі" з ІЧУ і адразу адправілі ў Менск

Сябраў ініцыятыўнай групы экс-прэтэндэнта ў прэзідэнты Віктара Бабарыкі Арцёма і Аляксандру Моладавых, затрыманых 12 жніўня дома ў Гомелі, перавезлі ў Менск У ЦІП на Акрэсціна.

Актывіста з Кобрына Дзмітрука "трасуць" сілавікі

18.08.2020 Актывіста з Кобрына Дзмітрука "трасуць" сілавікі

Апоўдні 18 жніўня да актывіста з Кобрына Георгія Дзмітрука на дом прыехалі супрацоўнікі міліцыі на трох аўтамабілях з мэтай ягонага затрымання і вобшука яго хаты.

Затрыманы ў Светлагорску: калі прыводзілі новых, то прымушалі паўзці на жываце наперад і называлі гэта "дэрбі" і "тэтрыс"

18.08.2020 Затрыманы ў Светлагорску: калі прыводзілі новых, то прымушалі паўзці на жываце наперад і называлі гэта "дэрбі" і "тэтрыс"

Антон Казмярчук быў затрыманы ў Светлагорску ўвечары 10 жніўня падчас акцыі пратэсту. На яго склалі два пратаколы - па артыкуле 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) і 23.4 КаАП (непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі) і на наступны дзень асудзілі на 11 сутак арышту. Адбываць іх Антона адправілі ў светлагорскі ЛПП, аднак праз чатыры дні яго выпусцілі, як і іншых затрыманых. Ён распавёў «Вясне» пра тое, як міліцыя і АМАП абыходзіліся з ім ды іншымі затрыманымі.

Libereco: Беларусь павінна неадкладна вызваліць усіх палітвязняў

18.08.2020 Libereco: Беларусь павінна неадкладна вызваліць усіх палітвязняў

Швейцарска-нямецкая праваабарончая арганізацыя “Libereco – Партнёрства за правы чалавека” заклікае беларускія ўлады вызваліць усіх затрыманых падчас выбараў і ў паслявыбарчы перыяд як перадумову для далейшага дыялогу як унутры краіны, так і за яе межамі.

"Адзін збівае, а другі цэліцца ў цябе з аўтамата". Сведчаць пацярпелыя

18.08.2020 "Адзін збівае, а другі цэліцца ў цябе з аўтамата". Сведчаць пацярпелыя

28-гадовага мінчука Уладзіслава Салаўя, памочніка выхавальніка ў дзіцячым садку, затрымалі 9-га жніўня і змясцілі на Акрэсціна. Там яго асудзілі на 14 сутак, а потым этапавалі для адбыцця адміністрацыйнага арышту ў ЛПП пад Слуцкам. Уладзіслаў распавёў "Вясне", што яму і іншым давялося перажыць за гэтыя пяць сутак зняволення.

У ЦВК адказалі на пытанні пра копіі пратаколаў участковых камісій і прызначэнне паўторнага падліку галасоў

18.08.2020 У ЦВК адказалі на пытанні пра копіі пратаколаў участковых камісій і прызначэнне паўторнага падліку галасоў

У ЦВК апублікавалі адказ на шматлікія звароты (больш за дзесяць) з просьбай азнаёміць з вынікамі галасавання на ўчастку альбо выслаць копію пратакола ўчастковай камісіі аб выніках галасавання, а таксама прызначыць з-за гэтага паўторны падлік галасоў.

СІЗА працягвае перашкаджаць Ціханоўскаму ў доступе да інфармацыі. Нават у Дзень народзінаў палітвязня

18.08.2020 СІЗА працягвае перашкаджаць Ціханоўскаму ў доступе да інфармацыі. Нават у Дзень народзінаў палітвязня

Адміністрацыя следчага ізалятара №1 у Мінску працягвае перашкаджаць таму, каб у палітвязня Сяргея Ціханоўскага з'явіўся ў камеры доступ да інфармацыі праз тэлебачанне. Цяпер супрацоўнікі ізалятара адмаўляюцца прымаць для яго тэлеантэну. 

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства