Навіны за 20 лістапада 2014

Папрасіў кнігу скаргаў і апынуўся на 2 дні ў міліцыі па абвінавачанні ў дробным хуліганстве

20.11.2014 Папрасіў кнігу скаргаў і апынуўся на 2 дні ў міліцыі па абвінавачанні ў дробным хуліганстве

Прававы інспектар недзяржаўнага прафсаюза РЭП з Баранавічаў Аляксандр Вайцешык зусім нечакана трапіў на 2 дні за краты Нясвіжскага РАУС. Апынуўшыся 17 лістапада ў пункце грамадскага харчавання, ён папрасіў выдаць яму кнігу скаргаў і заўваг, аднак буфетчыца і дырэктар установы адмовіліся гэта зрабіць.

Брэст: пракуратуру просяць праверыць, ці не парушаюць мясцовыя дэпутаты закон

20.11.2014 Брэст: пракуратуру просяць праверыць, ці не парушаюць мясцовыя дэпутаты закон

Актывісты грамадзянскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” звярнуліся ў пракуратуру, каб наглядная ўстанова правяла праверку і зрабіла высновы: ці няма ў дзеяннях дэпутатаў Брэсцкага гарадскога савета прыкметаў парушэння дзеючага заканадаўства, бо яны своечасова не адказалі на зварот ад імя грамадзян.

У Гомелі на Дзень правоў чалавека заяўлена вулічнае шэсце

20.11.2014 У Гомелі на Дзень правоў чалавека заяўлена вулічнае шэсце

Гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка, а таксама грамадзянская актывістка Галіна Бялова накіравалі ў гарвыканкам заяўку на правядзенне 10 снежня масавага мерапрыемства ў выглядзе вулічнага шэсця. Мэтай мірнага сходу заяўлена прыцягненне ўвагі жыхароў горада да наяўнасці ў краіне палітычных зняволеных.

Камітэт па правах чалавека прызнаў ААН прызнаў парушэнне правоў Уладзіміра Няпомняшчых

20.11.2014 Камітэт па правах чалавека прызнаў ААН прызнаў парушэнне правоў Уладзіміра Няпомняшчых

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў неаднаразовае парушэнне права на распаўсюд інфармацыі актывіста АГП з Гомеля Уладзіміра Няпомняшчых. Камітэт рэкамендуе беларускім уладам аднавіць актывіста ў правах, кампенсаваць усе панесеныя выдаткі, а таксама змяніць нацыянальны закон «Аб масавых мерапрыемствах».

Праваабаронцы маюць апасенні, што суд над Мікалаем Дзядком будзе закрытым

20.11.2014 Праваабаронцы маюць апасенні, што суд над Мікалаем Дзядком будзе закрытым

20 лістапада з’явілася інфармацыя пра ўзбуджэнне крымінальнай справы ў дачыненні да Мікалая Дзядка за "злоснае непадпарадкаванне законным патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Гэта пагражае палітвязню дадатковым годам зняволення.

Пра этычны кодэкс суддзі Палулеха

20.11.2014 Пра этычны кодэкс суддзі Палулеха

Напярэдадні разгляду касацыйнай скаргі актывіста Юрыя Рубцова, асуджанага за “абразу суддзі”, праваабаронцы звяртаюць увагу на асобу “пацярпелага” – суддзі суда Савецкага раёна Мінска Кірыла Палулеха.

Яшчэ тры суды прызначаны за фота на фоне віцебскага графіці

20.11.2014 Яшчэ тры суды прызначаны за фота на фоне віцебскага графіці

Суд над Аленай Шабуняй прызначаны на 28 лістапада. У той самы дзень будуць судзіць і журналістку Алену Сцяпанаву. Віцебская каардынатарка аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Тацяна Севярынец мусіць з'явіцца ў суд 1 снежня. Днём раней пра даты судоў даведаліся журналісты Зміцер Казакевіч і Кастусь Мардвінцаў (28 лістапада і 1 снежня адпаведна).

2018: Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства