Навіны за 3 сьнежня 2013

Прызначаны разгляд касацыйнай скаргі па справе аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар”

03.12.2013 Прызначаны разгляд касацыйнай скаргі па справе аб’яднання баранавіцкіх украінцаў “Кабзар”

Вось ужо шмат гадоў грамадскі актывіст спрабуе дабіцца памяшкання для грамадскага аб’яднання. Ён неаднаразова звяртаўся ў Баранавіцкі гарвыканкам, Брэсцкі аблвыканкам, але безвынікова. Таму Мікалай Чарнавус вырашыў звярнуцца ў суд.

Брэсцкі абласны суд падтрымаў забарону пікета ў Бярозе

03.12.2013 Брэсцкі абласны суд падтрымаў забарону пікета ў Бярозе

Брэсцкі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу праваабаронцаў з Бярозы, якія прасілі прызнаць незаконннай забарону пікета 4 жніўня і адмяніць рашэнне суду Бярозаўскага раёну, які прызнаў рашэнне райвыканкаму правамоцным.

Чыноўнікі ігнаруюць беларускую мову

03.12.2013 Чыноўнікі ігнаруюць беларускую мову

На беларускамоўную скаргу з нагоды размяшчэння кіроўцамі расейскіх сцяжкоў на лабавым шкле аўтобусаў намеснік генеральнага дырэктара “Магілёўаблаўтатранс” Скварцоў адказаў па-руску. Правааабаронца Барыс Бухель адзначае, што ў дадзеным выпадку адбылося парушэнне ч.1 арт.18 закона “Аб звароце грамадзян і юрыдычных асоб”.

Слонім: райвыканкам адмовіў у правядзенні 5 пікетаў

03.12.2013 Слонім: райвыканкам адмовіў у правядзенні 5 пікетаў

У Слоніме працягваецца афіцыйная перапіска паміж грамадскім актывістам Алесем Масюком і мясцовым райвыканкамам. Алесь Масюк падае чарговыя заяўкі на правядзенне пікетаў – чыноўнікі не дазваляюць іх правядзенне. У лістападзе грамадскі актывіст падаў ажно 5 заявак на правядзенне пікетаў.

Гарадзенскі журналіст Алесь Дзянісаў папярэджаны пракуратурай

03.12.2013 Гарадзенскі журналіст Алесь Дзянісаў папярэджаны пракуратурай

Гарадзенскі незалежны журналіст Алесь Дзянісаў быў сёння, 3 снежня, афіцыйна папярэджаны абласной Гарадзенскай пракуратурай за працу на сродак масавай інфармацыі, які не мае афіцыйнай акрэдытацыі. Алесь Дзянісаў быў выкліканы ў пракуратуру з нагоды таго, што ён рабіў відэаздымкі ў Свіслачы і Якушоўцы 27 кастрычніка.

Брэст: пададзена заяўка на шэсце ў падтрымку народа Украіны

03.12.2013 Брэст: пададзена заяўка на шэсце ў падтрымку народа Украіны

З ініцыятывай правядзення такога шэсця 21 снежня па праспекце Машэрава і вуліцы Леніна выступіла Брэсцкая абласная арганізацыя Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Як паведаміў мясцовы кіраўнік АГП Уладзімір Вуек, мэтай масавага мерапрыемства з'яўляецца праява салідарнасці з украінскім народам у яго імкненні мець еўрапейскую перспектыву.

Мікалай Статкевіч накіраваў індывідуальны зварот у ў Камітэт па правах чалавека ААН

03.12.2013 Мікалай Статкевіч накіраваў індывідуальны зварот у ў Камітэт па правах чалавека ААН

18 лістапада ў Камітэт па правах чалавека ААН накіравана скарга экс -кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Мікалая Статкевіча. Яго інтарэсы ў КПЧ прадстаўляе жонка - Марына Адамовіч.

Міхась Кукабака. 77 гадоў – без фальшу і крывадушша...

03.12.2013 Міхась Кукабака. 77 гадоў – без фальшу і крывадушша...

Сёння, 3 снежня, вядомы беларускі дысідэнт савецкага часу, праваабаронца і публіцыст Міхась Кукабака сустракае свой 77-ы дзень нараджэння. У яго біяграфіі - з дзетдомаўскім дзяцінствам, сасланым у Сібір юнацтвам і 17-ю гадамі турмаў, лагераў і псіхушак - дагэтуль застаюцца "белыя плямы", дагэтуль грыф сакрэтнасці ляжыць на яго матэрыялах у архівах КДБ. Але сам Міхась Ігнатавіч заўсёды быў абсалютна адкрытым, што, як ён упэўнены, і спрыяла выжыванню.

Спецыялісты Офіса па правах людзей з інваліднасцю падрыхтавалі прапановы па змене Кодэкса аб адукацыі

03.12.2013 Спецыялісты Офіса па правах людзей з інваліднасцю падрыхтавалі прапановы па змене Кодэкса аб адукацыі

Верагодна, у наступным годзе ў Кодэкс аб адукацыі могуць быць унесены змены. Удасканаляць яго пасля правядзення маніторынгу, заснаванага на рэальна існуючых праблемах дадзенай сферы.

Прадпрымальнікам далі адтэрміноўку з сертыфікатамі на паўгода

03.12.2013 Прадпрымальнікам далі адтэрміноўку з сертыфікатамі на паўгода

Улады адклалі ўвядзенне новых правілаў у адносінах да ІП. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, які атрымала РГА «Перспектыва» ад намесніка Міністра эканомікі. У ім пацвярджаецца інфармацыя аб тэрмінах сертыфікацыі, якія дзейнічалі раней.

На галоўнага ідэолага Беларусі ўсклалі каардынацыю працы тэлевізійных і інтэрнэт-СМІ

03.12.2013 На галоўнага ідэолага Беларусі ўсклалі каардынацыю працы тэлевізійных і інтэрнэт-СМІ

На памочніка прэзідэнта — начальніка галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення (на гэты час Усевалада Янчэўскага) ўскладзены некаторыя функцыі ў сферы інфарматызацыі, у тым ліку каардынацыя СМІ, якія распаўсюджваюцца праз тэлевяшчанне і інтэрнэт.

 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

03.12.2013 Праваабарончая праграма “Людзьмі звацца!” на Беларускім Радыё Рацыя

“Хроніка пераследу” - гучныя судовыя справы і заканадаўчыя змены ў Кодэкс аб адукацыі, "Падзея тыдня" - акцыя “Гарады за жыццё - гарады супраць смяротнага пакарання”, госць рубрыкі “Асоба. Дзяржава. Грамадства” - дысідэнт і правааабронца Міхась Кукабака.

Андрэй Палуда: “Я выбіраю жыццё!”

03.12.2013 Андрэй Палуда: “Я выбіраю жыццё!”

Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, разам з праваабаронцай Тамарай Чыкуновай наведалі Рым, дзе прымалі ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаных смяротнаму пакаранню і парушэнням правоў чалавека.

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства