Навіны за Сьнежань 2010
14.12.2010 Бяроза: На датэрміновае галасаванне возяць аўтобусамі ў працоўны час
Гарадскія ўлады нічога новага на гэты раз не прыдумалі - у працоўны час рабочых арганізавана возяць па выбарчых участках, каб яны прагаласавалі датэрмінова. Першым выканаў указанне “зверху” дырэктар ААТ “Бярозабудматэр’ялы”, дэпутат абласнога савета Мікалай Жук.
14.12.2010 Барысаўскія прадпрымальнікі: Празрыстыя скрыні яшчэ спатрэбяцца
Барысаўскія прадпрымальнікі, якія за ўласныя сродкі набывалі празрыстыя скрыні і хацелі ўсталяваць іх на выбарчых участках горада, пасля забароны ЦВК не спяшаюцца выкідваць гэты інвентар.
14.12.2010 Брэст: Участковая камісія "не пярэчыць", але адмовілася ад празрыстых скрыняў
Брэсцкі прадпрымальнік Мікалай Савейка выказаў гатоўнасць за кошт уласных сродкаў аплаціць набыццё для ўчастковай выбарчай камісіі № 116 Маскоўскага раёна ў абласным цэнтры дзве празрыстыя скрыні для галасавання. І атрымаў два адказы.
14.12.2010 Мастакі выступілі ў абарону Алеся Пушкіна
Заява сябраў творчай суполкі "Пагоня" Беларускага саюза мастакоў з нагоды арышту мастака Алеся Пушкіна.
14.12.2010 Да выбаршчыкаў Пінска кандыдаты дабяруцца толькі ў канцы кампаніі
14 і 15 снежня ў Пінску запланаваны першыя агітацыйныя сустрэчы з выбаршчыкамі. Да гэтага часу ні кандыдаты ў прэзідэнты, ні іх давераныя асобы ў Пінск не даязджалі. Асабліва дзіўна выглядае такая пасіўнасць з боку альтэрнатыўных кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Атрымалася, што горад са 130 тысячным насельніцтвам не трапіў у агітацыйныя маршруты.
14.12.2010 “Універсітэт – не месца для палітычнага гвалту і прымусу!”
Такімі словамі завяршаецца зварот вядомай грамадскай дзеячкі з Брэста Ірыны Лаўроўскай, дасланы ў дзве вну горада – Брэсцкі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт і Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт. Спадарыня Лаўроўская заклікае кіраўніцтва адукацыйных установаў не прымушаць студэнтаў галасаваць датэрмінова.
14.12.2010 Нязграбнасць аршанскіх ідэолагаў
Хто б з «байцоў ідэалагічнага фронту» не спрабаваў задаць нязручнае пытанне кандыдату, ні ў каго не атрымлівалася зрабіць гэта карацей, чым за 2-3 хвіліны. За гэты час самі аўтары «каварных пытанняў» паспявалі забыць, з чаго ж яны пачыналі.
14.12.2010 Брэст: Унікальная эканомія
У Брэсце зафіксаваны ўнікальны выпадак: выбарчыя ўчасткі №№ 94 і 95 Маскоўскага раёна размешчаны ў адным пакоі плошчай менш за 20м/кв. У пакойчыку адначасова працуюць дзве выбарчыя камісіі, у двух камплектах прысутнічаюць і назіральнікі, а вось супрацоўнік міліцыі ў адзіным экземпляры.
14.12.2010 Вялікая Машчаніца: З выбарчага ўчастка прыбралі агітплакат Лукашэнкі
З выбарчага ўчастка № 17, які размяшчаецца ў аграгарадку Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна, прыбралі агітацыйны плакат у падтрымку дзеючага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі, у якім сцвярджалася, што Беларусь – гэта Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч.
14.12.2010 Гродзеншчына: Рэгістрацыя назіральнікаў выявіла нізкую кампетэнтнасць і падпарадкаванасць камісій
Ужо толькі рэгістрацыя незалежных назіральнікаў выявіла на Гродзеншчыне слабое веданне выбарчага права ў прадстаўнікоў участковых камісій, а таксама іх падпарадкаванасць выканаўчай уладзе.
14.12.2010 Актывістка атрымала адмову ва ўзбуджэнні крымінальнай справы
Міліцыя адмаўляецца далей разглядаць справу аб прабітых колах машыны актывісткі горадзенскага МФ Вольгі Багданкевіч. Такі фінал у серыі пагрозаў і запужванняў.
14.12.2010 На час датэрміновага галасаваньня палітжаўнера Андруся Цянюту адправілі ў камандзіроўку
У панядзелак, з пачатку гэтага тыдня, маладафронтаўца Андруся Цянюту, які служыць у віцебскай вайсковай частцы, накіравалі на працы на палігон, у гэтак званую "рабочку". На працы адправілі выключна узвод, у якім служыць Андрусь Цянюта.
14.12.2010 Саннікаў у Магілёве – аншлаг у залі
Кандыдат на пасаду прэзідэнта Андрэй Саннікаў сабраў у Магілёўскім палацы культуры чыгуначнікаў аншлаг. Паслухаць і паглядзець на апазіцыйнага кандыдата прыйшло каля 500 чалавек – у зале не было свабодных месцаў, людзі стаялі ў праходах.
14.12.2010 У Оршы адзначаюцца факты прымусу да датэрміновага галасавання
Адзін з такіх выпадкаў меў месца 14 снежня ў ЖЭУ-8 г. Оршы. Майстар вышэйзгаданага жыллёва - эксплуатацыйнага ўчастка спадарыня Смаргунова правяла планёрку з работнікамі арганізацыі. Але гаворка пайшла зусім не пра халодныя батарэі і неадрамантаваныя дахі.
14.12.2010 Бабруйск: Каманда Някляева звярнулася да камісій
Сёння, 14 снежня, бабруйская каманда Уладзімера Някляева перадала ў дзве раённыя выбарчыя камісіі – Першамайскую і Ленінскую, звароты з просьбай выканаць сваю працу сумленна.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










