Навіны за Сьнежань 2010
19.12.2010 Пінск: Змест бюлетэняў агучвацца не будзе
Галоўны сэнс прапановы заключаўся ў тым, каб бюлэтэнь паказваўся прысутным пры падліку і называлася ўголас прозвішча адзначанага кандыдата. Аднак сябры камісіяй не прынылі нязручную для іх прапанову, наракаючы на тое, што такая працэдура зойме шмат часу.
19.12.2010 Брэст: Пасля закрыцця ўчасткта з'явіліся незнаемыя людзі
Да будынка школы, дзе размяшчаецца ўчастак, пад'ехаў аўтамабіль "Жыгулі". З яго выйшлі два чалавекі, якія накіраваліся да будынка школы. Адзін з незнаёмцаў, які трымаў у руках пакет, пакінуў будынак школы вельмі хутка, а іншы затрымаўся прыблізна на 10 хвілін.
19.12.2010 Салігорск: Старшыня камісіі пагражае назіральнікам
На Салігорскім выбарчым ўчастку №9 цягам двух дзён назіралася велізарнае разыходжанне дадзеных камісіі і назіральнікаў па лічбах прагаласаваўшых. Публікацыя дадзенай інфармацыі ў СМІ прывяла да неадэкватных паводзінаў старшыні ўчастковай камісіі №9, дырэктара школы №3, Анатоля Самуйлава.
19.12.2010 Прыйшоў на выбары і даведаўся, што... ужо прагаласаваў
На адным са сталічных выбарчых участкаў зафіксаваны характэрны факт фальсіфікацыі.
19.12.2010 Брэст: Затрыманы Віктар Чайкоўскі
У 13 гадзін стала вядома пра затрыманне ў Брэсце даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты М.Статкевіча Віктара Чайкоўскага пры выхадзе з пад'езду дому, ў якім ён пражывае. Затрыманне ажыццяўлялі 7 супрацоўнікаў міліцыі.
19.12.2010 Выбары ў Гомелі: Мёртвыя душы ў спісах, канцэрты і дэгустацыі
На ўчастку №60 Савецкага раёна Гомеля выбаршчыкі выявілі ў спісах «мертвыя душы», то бок у спісы былі ўключаны нябожчыкі. Таксама, як паведаміў правабааронцам жыхар Гомеля Ўладзімір Чуйкоў, у спісах ёсць і тыя, хто прапісаны, але даўно не жыве па месцу прапіскі, і тыя, хто на дадзены момант знаходзіцца ў ЛПП.
19.12.2010 Магілёў: У праваабаронцаў, журналістаў і палітыкаў заблакаваны тэлефоны
У магілёўскіх грамадска-палітычных актывістаў выбарачна адключаны мабільныя тэлефоны. Звязацца з імі, як і набраць нумары з іх тэлефонаў, немагчыма. Вядома, што ў першаю чаргу тэлефоны адключаны ў праваабаронцаў і палітыкаў, якія займаюцца назіраннем за выбарамі, а таксама журналістаў.
19.12.2010 Брэст: На ўлётках у падтрымку Лукашэнкі няма выходных дадзеных
Агітацыйныя матэрыялы распаўсюджвалі каля Цэнтральнага рынку мясцовыя актывісты рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь». Такія ж улёткі раней распаўсюджвалі прадстаўнікі БРСМ.
19.12.2010 Слонім: Пракурор папярэдзіў Івана Бедку
Іван Бедка, давераная асоба Віталя Рымашэўскага, сёння раніцай у паштовай скрынцы знайшоў ліст са Слонімскай пракуратуры. «Афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці парушэння закона», адрасаванае Івану Бедку, падпісана пракурорам Слонімскага раёна Анатолем Яўлашам.
19.12.2010 Жодзіна: Адміністрацыя хлебазаводу кантралюе галасаванне рабочых (фота дакументаў)
«Праваабаронцам за свабодныя выбары” былі сёння дасланы фотакопіі дакументаў, датычныя кантролю адміністрацыяй Жодзінскага хлебазаводу галасавання рабочых гэтага прадпрыемства. З дасланых дакументаў вынікае, што кантроль за галасаваннем здзяйсняюць службовыя асобы прадпрыемства скаардынавана.
19.12.2010 Слонім: Міліцыянер на ўчастку патрабаваў спісы прагаласаваўшых
У г.Слоніме на Брэсцкім выбарчым участку № 10 вечарам у суботу, 18 снежня, дзяжурны міліцыянер патрабаваў у сябраў выбарчай камісіі спісы тых выбаршчыкаў, якія прагаласавалі цягам дзён датэрміновага галасавання. Пра гэта паведамляюць незалежныя назіральнікі.
19.12.2010 Полацк: Затрыманы трое актывістаў
Тры полацкія актывісты былі высажаны з маршрутнага таксі на Мінск і прывезены ў пастарунак. На дадзены момант спадары Шахноўскі і Парчынскі выпушчаныя без складання пратаколаў і тлумачэнняў. Спадар Чабатароў дагэтуль знаходзіцца ў пастарунку.
19.12.2010 Маладэчна: На ўчастках – узоры ўсё з тымі ж “птушачакамі”
Учора праваабаронца Эдуард Баланчук падаў скаргу ў пракуратуру з просьбай абавязаць старшыню раённай камісіі ў тэрміновым парадку прыбраць з участкаў узоры “за падказкай”. Сёння назіральнікі паведамляюць, што ўсё тыя ж ўзоры запаўнення бюлетэняў ляжаць у кожнай кабінцы для галасавання.
19.12.2010 Свіслач: Мясцовы “вертыкальшчык” пагражае незалежнаму назіральніку
З раніцы 19 снежня на Гагарынскі выбарчы ўчастак №3 г. Свіслачы з’явіўся прадстаўнік мясцовага райвыканкаму – начальнік аддзелу арганізацыйна-кадравай работы Уладзімір Боўфалік. Паклікаўшы незалежнага назіральніка Анатоля Валюка, ён пагражаў яму “разборкамі” пасля заканчэння выбараў.
19.12.2010 Бабруйск: У грамадскіх актывістаў праблемы з тэлефоннай сувяззю
С. Лацінскі, давераная асоба Р.Кастусёва, распавёў, што ён і яго калегі тэлефанавалі ў службу падтрымкі мабільнага аператара. Там ім адказваюць адно і тое ж: “не бачым ніякіх перашкодаў на лініі” і раяць перазагрузіць тэлефон.
2021: Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень
2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень










