01.09.2010 Юры Чавусаў: Канкрэтыкі пра адмену артыкула 193.1 ад дэпутата пачуць не атрымалася
Прадстаўнікі Асамблеі НДА сустрэліся зь сябрам Пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінаў і СМІ Палаты Прадстаўнікоў Яўгенам Мельнікам, каб абмеркаваць пытаньне скасаваньня артыкула 193.1 КК РБ, пра што ўжо больш за год гучаць абяцаньні з боку беларускіх уладаў.
















