30.09.2010 Паведамленне для журналістаў
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” запрашаюць на прэс-канферэнцыю, прысвечаную вынікам фармавання тэрытарыяльных камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Прэс-канферэнцыя адбудзецца 1 кастрычніка ў офісе РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” у 12 гадзін.
















