31.08.2010 Затрымалі за распаўсюд указа Лукашэнкі
У Салігорску міліцыя затрымала апазыцыйную актывістку Тацьцяну Кучынскую
18 снежня 1992 года Генеральная Асамблея ААН прыняла Декларацыю аб абароне ўсіх асоб ад гвалтоўных знікненняў (Рэзалюцыя 47/133). І толькі ў сьнежні 2006 года Генэральная Асамблея прыняла Міжнародную канвенцыю аб абароне асобаў ад гвалтоўных знікненняў, якую напачатку падпісалі 57 краінаў сьвету. У наступныя гады да яе далучыліся новыя краіны і зараз пад дакументам стаяць подпісы паўнамоцных прадстаўнікоў 83 краін.
Адвакат Павал Сапелка наведаў у калёніі свайго падабароннага Мікалая Аўтуховіча. Чаму скарга адваката на незаконнае ўтрыманьне актывіста «Гавары праўду» Міхася Башуры нават не накіроўваецца у Менгарсуд? Сястра Андрэя Бандарэнкі рыхтуецца да спатканьня зь ім ў Бабруйскай калёніі.
Улады Мазыра не дазволілі правесці 31 жніўня на месцы самаспалення яўрэяў мітынг, прысвечаны 69-й гадавіне трагедыі. Пра гэта паведаміў БелаПАН старшыня пярвічнай арганізацыі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Павел Наздра.
У сучаснай Беларусі невінаваты грамадзянін пазбаўлены такога права. У пацверджанне сваіх высноваў праваабаронца Сяргей Усцінаў прыводзіць разгледжаную суддзёй Савецкага раёну Менску Аксанай Рэлява адміністрацыйную справу ў дачыненні да грамадскага актывіста Вячаслава Сіўчыка.
26 жніўня ў прыватным памяшканьні адбылася сустрэча з намесьнікам старшыні партыі АГП Яраславам Раманчуком, які зьбіраецца балатавацца на пасаду Прэзідэнта РБ і старшынём партыі Анатолем Лябедзькам. На сустрэчы прысутнічала больш 30 чалавек. Спадар Раманчук прэзентаваў сваю праграму "Мільён працоўных месцаў для Беларусі".