30.06.2010 Марыну Коктыш выклікаюць у КДБ
Намесніцу галоўнага рэдактара «Народнай волі» заўтра ў 10.00 запрашаюць на допыт у следчае ўпраўленне КДБ да старшага следчага Паўла Чарняўскага ў якасці сведкі па крымінальнай справе № 10068930031. Пра гэта гаворыцца ў пісьмовай позве, якую 30 чэрвеня ўвечары прынеслі журналістцы дахаты.
















