31.05.2010 Прысуд, вынесены Сяргею Каваленку (тэкст дакумента)
Прысуд па крымінальнай справе віцебскага грамадскага актывіста Сяргея Каваленкі быў вынесены судом Кастрычніцкага раёна Віцебска 14 траўня 2010 г. Паводле судовага рашэння С.Каваленка пакараны трыма гадамі абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу - за тое, што 7 студзеня 2010 г. вывесіў на галоўнай ёлцы Віцебска беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
















