19.03.2010 Улады накіравалі Дзень Волі на Бангалор
Мінгарвыканкам даў згоду на святкаванне Дня Волі, але змяніў сцэнар акцыі.
Пра гэта фотакарэспандэнтка «Нашай Нівы» даведалася ўвечары 19 сакавіка ад сакратара суда Цэнтральнага раёна г. Мінска. Супрацоўніца суда патэлефанавала журналістцы і паведаміла, што складзеныя ў дачыненні да яе пратаколы накіраваныя на дапрацоўку.
Рэдакцыя баранавіцкай газеты “Наш край” сцвярджае, што спісы ўчастковых выбарчых камісій надрукаваны спецвыпускам 16 сакавіка 2010 года, але знайсці іх у падпішчыкаў, шапіках і бібліятэках аказалася немагчыма.
Рабочы торфабрыкетнага заводу “Усяж” Алег Скачкоў будзе балатавацца ў Смалявіцкі раённы Савет. Яшчэ некалькі сяброў профосюза РЭП у Менскай вобласці чакаюць сваёй рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў розных узроўняў.
Роўна пяць гадоў — з 19 сакавіка 2005 года — члены сталічнай рымска-каталіцкай абшчыны святога Іосіфа праводзяць штодзённыя вячэрнія малебны за вяртанне вернікам будынкаў Мінскага кляштара бернардзінцаў з касцёлам — помніка архітэктуры барока XVII стагоддзя.