16.03.2010 Новыя ператрусы ў журналістаў і грамадскіх актывістаў
Адразу некалькі ператрусаў адбылося ўвечары 16 сакавіка ў працоўных памяшканнях і прыватных кватэрах беларускіх журналістаў.
“Плошча”… Такую недвухсэнсоўную назву празаік Барыс Пятровіч даў сваёй новай кнізе. Для сучасніка-беларуса слова “плошча” стала сінонімам пэўнай жыццёвай пазіцыі, стойкасці, непрыняцця фальшы і няпраўды. І хаця падзеям вясны 2006 года, на фоне якіх і разгортваецца гісторыя аднаго каханьня, споўнілася чатыры гады, актуальнасць кнігі толькі абвастраецца. Барыс Пятровіч распавядае пра няпросты шлях напісаньня гэтай аповесці, сваё бачаньне падзеяў, што надоўга застануцца ў памяці беларусаў.
Фотакарэспандэнтку "Нашай Нівы" Юлію Дарашкевіч вінавацяць у зьбіцьці міліцыянта і непадпарадкаваньні супрацоўнікам праваахоўных органаў. Журналістцы пагражае штраф або адміністрацыйны арышт. Працэс адбудзецца 24 сакавіка – за дзень да Дня Волі.
16 сакавіка праваабаронца Аляксей Колчын, які з’яўляецца назіральнікам ад ГА “Магілёўскі праваабарончы цэнтр” у Магілёўскай гарадской выбарчай камісіі, звярнуўся да дзяжурных сябраў гэтай камісіі з просьбай прадаставіць яму інфармацыю аб прэтэндэнтах, якія падалі свае дакументы для рэгістрацыі ў якасці кандыдатаў у дэпутаты.
Семінар-вучоба са старшынямі, намеснікамі старшыняў і сакратарамі ўчастковых выбарчых камісіяў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў адбылася ў Мазыры. Навучанне і азнаямленне з выбарчым заканадаўствам, а таксама са зменамі ў ім для іншых, шэраговых, сябраў камісіі не плануецца.
Кандыдатам у дэпутаты забараняецца праводзіць мерапрыемствы традыцыйна ў найбольш шматлюдных месцах. У Кіраўску гэта цэнтральная плошча, гарадскі парк, рынак, а таксама вялікія вуліцы. У раёне – тэрыторыі побач з адміністратыўнымі будынкамі, цэнтрамі культуры і буйнымі гандлёвымі аб’ектамі.
З Ленінскага РУУС вызвалены ўсе затрыманыя моладзевыя актывісты, якія зладзілі акцыю салідарнасьці каля Вярхоўнага Суду падчас працэсу над зьняволенымі ваўкавыскімі прадпрымальнікамі. Супрацоўнікі міліцыі склалі ў дачыненьні да іх адміністрацыйныя пратаколы па арт. 23.34 КаАП РБ - парушэньне ўстаноўленага парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў.