10.03.2010 Участковым выбаркамам будуць садзейнічаць і камерцыйныя банкі і падатковая інспекцыя
На сайце Мазырскага райвыканкама з’явілася Распараджэнне старшыні райвыканкама “Аб замацаванні арганізацый Мазырскага раёна за ўчасткамі для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў 26 склікання”. У дакуменце са спасылкай на арт. 38 Выбарчага кодэкса тлумачыцца мэта - “для аказання садзейнічання ўчастковым выбарчым камісіям у ажыцяўленні мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў”.
















